АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Віцебску распачынаецца суд над жанчынай, якая нарадзіла дома і страціла немаўля

У Віцебску распачынаецца суд над жанчынай, якая нарадзіла дома і страціла немаўля
30.08.2017
Паводле матэрыялаў следзтва, падчас цяжарнасці 30-гадовая Вольга агучыла свой намер нарадзіць дома.

 Яна сцвярджала, што вывучыла шмат літаратуры на гэтую тэму і ўжо мае станоўчы досьвед — першае дзіця таксама нарадзілася ў хатніх умовах. Стаўшы на ўлік у жаночай кансультацыі Віцебскай абласной радзільні, яна адмаўлялася і ад шпіталізацыі ў сувязі з пэўнымі праблемамі падчас цяжарнасьці, паведамляе Свабода. Адначасова праз сацыяльную сетку «ВКонтакте» яна шукала спрактыкаваную акушэрку, якая пагадзілася б прыняць хатнія роды.


Вольга шукала акушэрку праз сацыяльныя сеткі.

Супрацоўнікі кансультацыі папярэджвалі маці пра небяспеку і адказнасць, аднак не пераканалі. Нованароджаная дзяўчынка мела праблемы з дыханнем, і жанчына была вымушана звярнуцца да лекараў. 

На думку маці Вольгі, у дачкі адбыліся імклівыя роды. А лекары хуткай дапамогі спрацавалі непрафэсійна — рэанімацыйная брыгада прыехала не адразу. Праз некалькі гадзін, ужо ва ўмовах стацыянару, мэдыкі канстатавалі сьмерць нованароджанай. Спадарыня Надзея лічыць, што маленькую Лізу — так назвалі немаўля — можна было б уратаваць, каб лекары дзейнічалі хутчэй.

 

Маці Вольгі знаходзілася ў адной кватэры з парадзіхай. Адразу пасьля здарэньня яна адмаўлялася даваць паказаньні, але потым расказала журналістам, што ў дзень родаў яны з дачкой і двухгадовай унучкай хадзілі ў лазьню, што Вольга не чакала нараджэньня дзіцяці так хутка, хоць гінэколягі ўжо паведамілі ёй аб прыкметах набліжэньня родаў. І што дачка не выказвала катэгарычнай адмовы нараджаць у мэдычнай установе, казала: «Яшчэ паглядзім».


Маці Вольгі ня лічыць дачку вінаватай у сьмерці дзіцяці


Праз два тыдні пасьля сьмерці немаўляці Сьледчы камітэт распачаў супраць маці нованароджанай дзяўчынкі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкулу 144 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне сьмерці празь неасьцярожнасьць). За гэта заканадаўства прадугледжвае пакараньне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам да 2 гадоў, абмежаваньне волі да 3 гадоў ці пазбаўленьне волі на такі самы тэрмін.

 

Адразу супраць жанчыны не ўжылі аніякіх мераў стрыманьня, зь яе не ўзялі нават падпіскі аб нявыезьдзе. Аднак 6-га траўня — у той дзень, на які была прызначана пахавальная цырымонія і крэмацыя дзіцяці, — Вольгу арыштавалі і зьмясьцілі ў СІЗА. Сьледчыя тлумачылі гэта верагоднасьцю ад’езду падазраванай за межы краіны з мэтай пазьбегнуць пакараньня. На думку спадарыні Надзеі, дачку арыштавалі на знак помсты: нібыта мэдыкі ад пачатку раілі ёй прызнаць, што дзіця нарадзілася мёртвым, «каб ні ў кога не было праблемаў», але яна адмовілася. А потым і бацька памерлага дзіцяці заявіў, што будзе дамагацца незалежнай экспэртызы, каб высьветліць ступень вінаватасьці віцебскіх лекараў.

 

24 жніўня ў падтрымку віцяблянкі, якая нараджала дома і не змагла ўратаваць немаўля, стварылі пэтыцыю. У ёй гаворыцца, што Вольга не ўяўляе ніякай небясьпекі для навакольных, і ў ёй мае патрэбу двухгадовае дзіця, якое застаецца з бацькам. Таму аўтарка пэтыцыі Ганна Палын прапануе падпісвацца за «неадкладнае вызваленьне і кампэнсацыю шкоды, нанесенай Вользе і яе сям’і, а таксама прызнаньне за жанчынамі права радзіць дома і спрыяньне бясьпецы гэтага працэсу». Пад пэтыцыяй сабрана больш за тры тысячы подпісаў.



Дата стварэння навіны 30.08.2017

Возврат к списку

cashback