АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Белчыгунка адкрыла продаж квіткоў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі

Белчыгунка адкрыла продаж квіткоў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі
28.08.2017
Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць у далёкае замежжа. , паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Таксама на сайце Беларускай чыгункі з'явілася магчымасць купляць квіткі з электроннай рэгістрацыяй на ўнутраныя цягнікі іншых чыгуначных адміністрацый, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

 

Нагадаем, купля квітка з электроннай рэгістрацыяй праз інтэрнэт www.poezd.rw.by дазваляе пасажыру здзейсніць паездку без афармлення квітка ў касе. Такія цягнікі адзначаныя на сайце значком ЭР.

 

 

Пры пасадцы ў цягнік неабходна паказаць дакумент, які сведчыць асобу пасажыра, пазначаны ў замове. А пры праездзе ў міжнародным цягніку — дадаткова бланк электроннага квітка, раздрукаваны на аркушы паперы фармату А4.



Дата стварэння навіны 28.08.2017

Возврат к списку

cashback