АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Белавія» будзе штрафаваць за перавышэнне нормаў вагі багажу на 50-100 еўра

«Белавія» будзе штрафаваць за перавышэнне нормаў вагі багажу на 50-100 еўра
28.08.2017
Беларуская авіякампанія «Белавія» абвясціла пра змены нормаў правозу багажу з канца кастрычніка 2017 году.

З аднаго боку, павысілася норма правозу рэчаў у багажы: цяпер пасажыры эканом-класы могуць правозіць у багажы да 20 кг, пасьля зменаў змогуць да 23 кг; для пасажыраў бізнэс-клясы замест 30 кг будзе два месцы ў багажы па 32 кг на кожнае. Нормы ручной паклажы не змяніліся: да 8 кг у эканом-класе, да 12 кг у бізнэс-класе, адно месца ручной паклажы — 50×40×20 см.

Але зь другога боку, значна павялічыліся штрафы за перавышэньне нормаў: калі раней за перавышэнне вагі багажу штрафавалі на сумы ад 1,4 да 15 еўра за кожны лішні кіляграм, то цяпер будуць штрафаваць на 50 еўра незалежна ад таго, колькі кілаграмаў складае перавышэньне. Таксама ўводзіцца штраф 50 еўра за лішняе месца багажу.

 

Такім чынам, штрафы за вагу і за месца могуць сягаць 100 еўра. Гэта значыць, за лішні багаж можна заплаціць больш, чым за палёт у Варшаву, Львоў ці Маскву.


Дата стварэння навіны 28.08.2017

Возврат к списку