АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Фота: «Катастрафічны і беспрэцэдэнтны» ураган «Харві» ў Тэхасе

Фота: «Катастрафічны і беспрэцэдэнтны» ураган «Харві» ў Тэхасе
28.08.2017
Мэтэаролягі папярэджваюць, што паводка ў амэрыканскім штаце Тэхас можа працягнуцца на наступным тыдні.

Трапічны шторм «Харві» забраў жыцьці, як найменей, двух чалавек. У нядзелю ён выклікаў беспрэцэдэнтныя залевы на паўднёвым усходзе Тэхасу.

 

Першай ахвярай шторму стаў жыхар горада Рокпарта, які загінуў у доме, што загарэўся. Другой ахвярай стала жанчына, якая, паводле ўладаў, загінула пасьля таго, як выбралася з машыны на затопленую вуліцу ў Хʼюстане.

  

Паводле Нацыянальнай службы надворʼя, піша Свабода, з вечара пятніцы ў раёне Хʼюстану зьявіліся, як найменш, сем тарнада.

 

Акрамя двух загінулых, ад шторму «Харві» пацярпелі, прынамсі, 14 чалавек. Улады асьцерагаюцца, што колькасьць пацярпелых можа вырасьці і мяркуюць, што ім удасца адшукаць іншых пацярпелых пасьля таго, як шторм рушыў углыб тэрыторыі.

 

Нацыянальная служба надворʼя ў Хʼюстане ў нядзелю назвала паводку «катастрафічнай і беспрэцэдэнтнай, якая ўяўляе пагрозу для жыцьця людзей». Мэтэаролягі папярэдзілі, што яна можа працягнуцца на наступным тыдні.





Дата стварэння навіны 28.08.2017

Возврат к списку