АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Міністр адукацыі: экзамены ў 5-ы клас — лішні стрэс для дзіцяці

Міністр адукацыі: экзамены ў 5-ы клас — лішні стрэс для дзіцяці
28.08.2017
Міністр адукацыі распавёў пра будучыню беларускіх гімназій.

Павышаны ўзровень ведаў у гімназіях будзе давацца ў дзясятым і адзінаццатым класах, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь- 1» міністр адукацыі краіны Ігар Карпенка, паведамляе Sputnik.by.

Тэма гімназій уздымалася на рэспубліканскай педагагічнай нарадзе ў чацвер: кіраўнік Мінадукацыі заклікаў перагледзець іх працу, гэта ўказвалася ў пераліку яго прапаноў па рэфармаванні сістэмы адукацыі, якую ўхваліў Аляксандр Лукашэнка, піша НН.

 

Як распавёў Карпенка ў эфіры тэлеканала, у гімназіях у перспектыве будуць выкладаць па агульных стандартах у рамках пачатковага і базавага ўзроўняў.

 

 

«А гімназічны, павышаны ўзровень павінен быць на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі — 10-11 класы», — сказаў на заканчэнне міністр.

 

На думку Карпенкі, уступныя экзамены ў 5-ы клас — лішні стрэс для дзіцяці, а ў такім юным узросце паступленне ў гімназію — хутчэй «амбіцыі бацькоў», а не яго жаданне.

 

Таксама Карпенка заявіў аб тым, што агульнаадукацыйныя школы «маюць такое ж права на адораных вучняў».

 


Дата стварэння навіны 28.08.2017

Возврат к списку