АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ад перамены месцаў складнікаў - сума не змяняецца

Ад перамены месцаў складнікаў - сума не змяняецца
24.08.2017
За 23 гады прэзідэнцтва Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў рэфармуе адукацыю. Але калі ўважліва прыглядзецца, то новае — гэта добра забытае старое.

Профільныя класы: адмянілі ў 2008, пачалі ўводзіць у 2015-м

 

Напрыканцы 1990-х гадоў у школах Беларусі пачалі ўводзіць профільнае навучанне. Існаваў падзел на матэматычныя, лінгвістычныя, гуманітарныя класы. Разам з тым увялі ў навучанне такія прадметы, як “Сусветная мастацкая культура” і “Асновы забеспячэння жыццядзейнасці”, прапануе Еўрарадыё Школу спрабавалі перавесці на 12-гадовы тэрмін навучання. Ужо пасля рэпетытары і эксперты назавуць гэта найлепшымі рэформамі ў адукацыі. Але ў 2008 годзе усе новаўвядзенні згортваюцца пад лозунгам “усе мусяць мець роўныя правы на адукацыю”.

 

Праз 8 гадоў, у 2015-м, профільныя класы пачынаюць уводзіць зноў.

 

10-бальную сістэму хочуць скасаваць праз 15 гадоў існавання

 

У 2002 годзе у Беларусі ўводзіцца 10-бальная ацэнка ведаў у школах, сярэднетэхнічных установах і ВНУ. Праз 15 гадоў віцэ-прэм'ер Васіль Сямашка знаходзіць такую сістэму неаб'ектыўнай і гаворыць пра вяртанне да пяцібальнай. Але гэта грошы! Бо трэба мяняць сістэму ацэнкі ведаў пры паступленні ў ВНУ!

 

“Разгарнулася сур'ёзная кампанія вакол гэтага, усе абмяркоўваюць сістэму адукацыі. Чаму б не? Гэта добрая магчымасць паслухаць меркаванні. Я папрацавала з абедзвюма сістэмамі, але не ведаю, як гэтыя змены могуць паўплываць на якасць адукацыі агулам. Ёсць людзі, якія не заспелі 5-бальнай сістэмы, для іх будзе складана”, — разважае былая намесніца дэкана факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка, адміністратарка “Фабрыкі ведаў” Алена Крашко.

 

Мінімальны бал для паступлення: 15 балаў, 20 балаў, 1 бал, 7 балаў, 20 балаў

 

Балы, якія трэба набраць пры паступленні, каб мець магчымасць атрымліваць вышэйшую адукацыю мяняліся ўвесь час. Планку, праз якую будуць адсейваць непадрыхтаваных абітурыентаў, уводзяць у 2007 годзе. Тады трэба было набраць 15 балаў са 100 па кожным прадмеце, каб мець магчымасць паступіць. На наступны год яе паднялі да 20 балаў і… адмянілі ў разгар кампаніі, бо вынікі тэставання былі несуцяшальныя. Пасля яе не было наогул. Але ў 2012 годзе планку зноў вярнулі, яна складала 7 балаў са 100. Яе пачалі паступова ўздымаць, і да 2016 года па некаторых профільных прадметах гэта зноў было 20 балаў. Назад у 2008-ы праз 8 гадоў.

 

Нацыянальныя падручнікі, аб’ектыўныя і зноў нацыянальныя

 

На хвалі ўздыму цікавасці да роднай гісторыі ў школах на мяжы 1990-х і 2000-х з’яўляюцца нацыянальна арыентаваныя падручнікі па гісторыі пад аўтарствам гісторыкаў Міхаіла Біча і Паўла Лойкі. Пасля чыноўнікі вырашаюць замяніць іх на “больш аб’ектыўныя”. За 15 гадоў яны мяняюцца некалькі разоў. Але ў 2017 Аляксандр Лукашэнка зноў вяртаецца да… нацыянальна арыентаваных падручнікаў.

 

“Трэба прапісаць і ўкараніць у розум нашых людзей праўду. Тут калі і ёсць нейкі нацыяналізм, то гэта нацыяналізм здаровы", — заяўляе Лукашэнка пасля азнаямлення з цыклам навуковых прац "Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX — XVIII стагоддзях".

 

Ужо ў гэтым навучальным годзе падручнікі ў школах мусяць быць новыя, са “здаровым нацыяналізмам”.


Дарэчы, сёння Лукашэнка сёння выступіць на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе, якая не адбылася год таму пры міністры Жураўкове. Месца сустрэчы не анансуецца. На мерапрыемства запрошаны больш за 800 чалавек, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады ды інш. Асноўныя пытанні, якія будуць абмяркоўвывацца ужо вядомы:  пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, скарачэнне набору ў ВНУ, магчымае вяртанне пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў.

Не выключана, што будзе ўзнята пытанне пра пачатак школьных заняткаў.


Вось толькі тут ўзнікае пэўнае пытанне. Як вядома,  Беларусь імкнецца стаць чальцом Балонскага працесу. І адным з пунктаў стаіць задача, прысведчаная ўсеагульнай вышэйшай адукаціі. Як жа цяпер скарачаць  набор у ВНУ?


“Беларускі партызан”  


Дата стварэння навіны 24.08.2017

Возврат к списку