АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Скрабец збіраецца на прэзідэнцкія выбары 2020 года

  Скрабец збіраецца на прэзідэнцкія выбары 2020 года
23.08.2017
Бюро аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды вырашыла вылучыць свайго старшыню Сяргея Скрабца кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары 2020 года.

«Мы абмяркоўвалі на бюро ўдзел нашых актывістаў у мясцовых выбарах і таксама разглядалі гэтую кампанію, як частку прэзідэнцкай, — расказаў Скрабец Свабодзе. — І ўзнікла пытанне: каго мы падтрымаем на выбарах кіраўніка дзяржавы? Паколькі пакуль адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў няма, то вырашылі, што рыхтавацца буду я, адзначае НН. Думаю, што праз тры гады Аляксандра Лукашэнкі ўжо не будзе ў ліку прэтэндэнтаў. Таму гатовы пазмагацца за пасаду з Гайдукевічам, старэйшым ці малодшым».

 

Сяргей Скрабец паведаміў, што на мясцовых выбарах, якія адбудуцца ў лютым 2018 года, Партыя свабоды будзе вылучацца толькі ў гарадскія саветы буйных гарадоў. Найперш гэта Мінск, Гродна і Брэст.

 

Раней Скрабец двойчы спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. У 2001 годзе Цэнтральная выбарчая камісія прызнала сапраўднымі толькі 37 тысяч подпісаў на ягоную карысьць пры неабходным мінімуме 100 тысяч. У 2006 годзе Цэнтарвыбаркам адмовіўся зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу, бо на той час палітык знаходзіўся ў турме


Дата стварэння навіны 23.08.2017

Возврат к списку