АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Тбілісі адчынілі сетку беларускіх супэрмаркетаў «Бульбаш»

У Тбілісі адчынілі сетку беларускіх супэрмаркетаў «Бульбаш»
21.08.2017
У будучыні сетка будзе налічваць каля дзесяці крамаў у Тбілісі, Горы, Кутаісі ды Батумі.

 У грузінскай сталіцы адкрылася сетка харчовых беларускіх супэрмаркетаў.

Паўле Гагатышвілі, дырэктар таварыства «Valley Plus», кажа, што кампанія вырашыла пастаўляць экалягічна чыстыя, карысныя для здароўя беларускія прадукты.


На дадзены момант «Бульбаш» прадстаўлены двума крамамі. Мяркуецца, што ў будучыні сетка будзе налічваць каля дзесяці крамаў у Тбілісі, Горы, Кутаісі ды Батумі.

Паводле яго, цэны ў крамах даступныя для кліентаў. Крамы пачалі працаваць у пачатку ліпеня, і ўжо сабралі добрыя водгукі ад пакупнікоў.


«Нашыя прадукты больш высокай якасьці, чым у нашых канкурэнтаў, сярод якіх і грузінскія вытворцы, у той час як нашая цэнавая палітыка аднолькавая. Якасьць як у часы камунізму, гэта тое, што дагэтуль засталася ў Беларусі, і мы гэта імпартуем», – адзначыў Паўле Гагатышвілі.

belsat.eu


Дата стварэння навіны 21.08.2017

Возврат к списку