АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Трагедыя: У Растове гараць 25 дамоў, ідзе эвакуацыя

Трагедыя: У Растове гараць 25 дамоў, ідзе эвакуацыя
21.08.2017
Пасля пажару і выбуху эвакуяваны 600 чалавек. У Растове-на-Доне ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Узгаранне магло адбыцца з-за падпалу.

Плошча пажару ў цэнтры Растова-на-Доне дасягнула 10 тысяч квадратных метраў, гарыць як мінімум 25 прыватных дамоў. Пра гэта паведамляюць у  МНС Расіі па рэгіёне.

 

З-за буйнога узгарання ў горадзе ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Тушэнню перашкаджае ўраганны вецер.

 Інфармацыі пра загінулых не паступала, але 22 чалавекі звярнуліся ў бальніцу.

 

"З іх тры чалавекі з апёкамі паступілі ў бальніцу хуткай меддапамогі Растова-на-Доне, іх стан медыкі ацэньваюць як здавальняючы. Яшчэ чацвёра звярнуліся ў траўмапункт", — паведамілі ў прэс-службе губернатара Растоўскай вобласці.

 

"Шэсць кварталаў адключаныя ад газу і электразабеспячэння, у зоне пажару працуе 437 чалавек, 212 адзінак тэхнікі. У зоне пажару знаходзіцца каля 25 дамоў, эвакуявана каля 560 чалавек", — распавялі ў МНС. Распаўсюджванне агню спыніць пакуль не ўдалося. 

 

Растоўскія СМІ пішуць, што для тушэння агню не хапае напору вады.

 

Не выключана, што ўзгаранне адбылося з-за падпалу. Нядаўна ў мясцовых СМІ з'явілася інфармацыя, што "жыхары Тэатральнага спуску скардзяцца на невядомых людзей з будаўнічых кампаній, абвінавачваючы іх у падпалах і спробах забраць дома амаль дарма".

 

Паводле непацверджанай інфармацыі, якую далі мясцовыя жыхары, "50 дамоў ужо гарыць" і "два дзіцяці ўжо загінулі". Афіцыйных пацверджанняў гэтых дадзеных няма.

па інф. Новы час


Дата стварэння навіны 21.08.2017

Возврат к списку