АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

"Калі адказваў табліцу Мендзялеева, мне апладзіраваў увесь клас"

"Калі адказваў табліцу Мендзялеева, мне апладзіраваў увесь клас"
20.08.2017
Маладзечанец расказаў пра вучобу ў Германіі. Хлопчык 15 гадоў жыў у Беларусі, вучыўся ў сярэдняй школе №1, а затым з маці пераехаў у Германію.

Пакуль беларусы ўзмоцнена рыхтуюць дзяцей да навучальнага года: выбіраюць школьную форму, набываюць канцылярскія тавары; бацькі нямецкіх школьнікаў адчуваюць сябе больш спакойна: у школах няма формы, галоўнае, каб дзіця не было апранутае ў міні-спадніцу і шорты. Нават настаўнікі могуць прыходзіць у джынсах.


Пра тое, чым яшчэ адрозніваецца нямецкая сістэма адукацыі, распавёў Кевін Усу. Там ён ужо год, у горадзе Бад-Хонеф жыве яго бацька, туды сям’я і пераехала.


У Германіі вучыцца прасцей, чым у Беларусі

Хлопчык адзначае, што беларуская школа дала грунтоўныя веды па многіх прадметах, таму цяжкасцяў у навучанні не ўзнікла.  Наадварот, Кевіну падаецца, што ў Германіі вучыцца прасцей. Быў толькі моўны бар’ер, які пераадольвае і да гэтага часу.

Напярэдадні навучальнага года дзеці атрымліваюць спіс прыналежнасцяў, якія неабходна набыць. Дарэчы, пішуць школьнікі толькі ў сшытках фармату А4 і пер’явымі ручкамі. Некаторыя падручнікі прыходзіцца набываць, некаторыя можна ўзяць “напракат”.

Школа дзеліцца на тры тыпы: для слабых вучняў, сярэдняя і гімназія. Паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову можна толькі ў тым выпадку, калі ты скончыў апошнюю. Каб вучыцца ў гімназіі, неабходна мець адзнакі па асноўных прадметах не ніжэй за тройку, а лепш двойку.


Школьная практыка дапамагае вызначыцца з прафесіяй


Калі ў Беларусі навучальны год пачынаецца 1 верасня, то ў Германіі яго пачатак залежыць ад мясцовасці, у якой жывяце.  Напрыклад дзевяцікласніка Кевіна ў верасні спачатку чакае практыка, пасля якой заняткі ў школе.


– Напярэдадні ты павінен знайсці месца, дзе будзеш праходзіць практыку, – тлумачыць Кевін. – Гэта можа быць страхавая кампанія, банк, булачная, швейная майстэрня – усё, што заўгодна. З вучнем афармляюць кантракт і ў пэўны час ён прыступае да працы. Пры гэтым вядзе своеасаблівы дзённік, дзе фіксуе, чым займаўся, якія новыя веды набыў, што карыснага даведаўся. У любы момант можа прыйсці настаўнік.

Сёлета Кевін будзе праходзіць практыку ў страхавой кампаніі. Яна не аплачваецца, затое дае магчымасць паспрабаваць сілы ў розных прафесіях. Гэта ў далейшым спросціць выбар пры паступленні.


– Некаторыя ідуць на практыку ў дамы для састарэлых, – адзначае юнак. – Праца там цяжкая, затое дзеці атрымліваюць добрыя кішэнныя грошы, гэта не заробак. У Германіі прэстыжна, калі ў старасці цябе аддадуць у дом для састарэлых. Паслугі каштуюць вялікіх грошаў, таму дазволіць сабе могуць толькі людзі з дастаткам. Напрыклад, элітныя дамы састарэлых каштуюць 5000 – 6000 еўра ў месяц (10 000 – 12 000 рублёў). Калі ж за састарэлымі людзьмі няма каму прыглядаць, ёсць звычайныя дамы для састарэлых.

Летнія канікулы ў Германіі доўжацца шэсць тыдняў. У гэты час школьнікі стараюцца падпрацоўваць, напрыклад, развозяць газеты. Кароткія летнія канікулы кампенсуюць выхаднымі падчас рэлігійных святаў.


Вучыцца на калы вельмі прэстыжна


Сістэма ацэнкі ведаў ў Германіі адрозніваецца мае 6-бальную шкалу.

Пры гэтым шасцёрка – самая дрэнная адзнака, а кол – найлепшая.

У Беларусі Кевін быў амаль выдатнікам, меў сярэдні бал 8,7; у Германіі пакуль – 2,5. Справа ў тым, што яму яшчэ трэба пацвердзіць веды па біялогіі, здаць англійскую мову.

Аднакласнікі апладзіруюць, калі расказваеш, чаго не ведаюць астатнія


– Напэўнагалоўнае адрозненне нямецкай сістэмы адукацыі ў тымшто выкладаюць толькіпатрэбнае,– тлумачыць школьнік. – Напрыкладу Беларусі дзеці дасканала вывучаюць кожныраздзел біялогііу шостым класе – асновы біялогііу сёмым – знаёмства з жывёльным светамувосьмым – чалавекаяго ўнутраныя органыУ Германіі гэтыя раздзелы разглядаюць паскоранада пятага класаа ўжо потым розныя жыццёвыя сітуацыінапрыкладчаму ў ката вочысвецяцца ноччуМы павінны выкарыстаць веды па біялогіізнайсці лагічнае абгрунтаваннегэтай зяве.

Калі школьнік падчас адказу расказвае тое, чаго не ведаюць іншыя вучні, увесь клас устае і апладзіруе.

– Я сутыкаўся з гэтым пяць разоў, – усміхаецца Кевін. – Першы – на ўроку хіміі, калі адказваў па табліцы Мендзялеева. Аднак пры гэтым было вельмі няёмка, не прывык да такой увагі. Клас таксама апладзіруе, калі нехта з вучняў атрымаў станоўчую адзнаку.


Часцей пішуць рэкламныя тэксты, чым сачыненні


Адзін з асноўных прадметаў, якія вывучаюць школьнікі – кіраванне. Дзецям расказваюць пра фінансы, банкі, як засцерагчы крэдытную картку ад узлому.

Асобнага прадмета літаратуры няма, вывучаюць мову. Сачыненні дзецям задаюць вельмі рэдка, затое рэкламныя артыкулы пішуць ледзьве не кожны тыдзень.

– Напрыклад, на ўроку нам даюць звесткі пра пэўную мадэль тэлефона, – расказвае Кевін. – Мы павінны напісаць такі рэкламны тэкст, каб захацелася набыць тавар.

Адно з самых распаўсюджаных заданняў на ўроку – вылучыць у тэксце галоўную частку. Як прызнаўся школьнік, гэта дастаткова складанае практыкаванне.

Правяраюць веды вучняў падчас кантрольных работ. Для паступлення ў ВНУ здаюць тэсты.

– Калі ты нечага не зразумеў па вучэбнаму прадмету, прыходзіцца займацца з рэпетытарам. У Германіі гэта называецца школьнай дапамогай, – адзначае юнак. – Пры гэтым вучань павінен дакладна расказаць, якая тэма яму незразумелая. Ёсць і заняткі ў групах з пяці чалавек.

Хлопчык адзначае, што па многіх прадметах не задаюць дамашняе заданне, а вось па англійскай і нямецкай мовах, матэматыцы – заўсёды.


Развіваюць творчыя магчымасці далёка не ўсе школьнікі, бо каштуе гэта вельмі дорага. Напрыклад, за заняткі танцамі на працягу месяца прыйдзецца аддаць каля 90 еўра (206 рублёў). І гэта не ўлічваючы індывідуальных трэніровак і касцюмаў для выступлення.


Сталовых няма, носяць ссабойкі


Заняткі пачынаюцца з васьмі раніцы. Калі жывеш у іншым горадзе, можна напісаць заяву, каб школьны аўтобус забіраў цябе на прыпынку. Праезд аплачвае дзяржава, калі школа далей двух з паловай кіламетраў ад дома і знаходзіцца ў адной вобласці з месцам жыхарства.

– Я жыву ў іншай вобласці, чым школа, таму праезд аплачваць бацькі, – тлумачыць Кевін. – На яго ідзе каля 70 еўра (160 рублёў).

Замест урокаў – пары, пасля якіх наступае перапынак.

– Сталовых, у якіх можна замовіць комплексны абед няма, – распавядае Кевін. – Толькі буфет, у якім можна набыць, булачку і сок. Аднак звычайна ахвотных вельмі многа, таму хутка тавары знікаюць. Не ўзяў ссабойку – можна застацца без абеду.

Карыстацца тэлефонам у школе забаронена.

rh.by


Дата стварэння навіны 20.08.2017

Возврат к списку