АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Amaq: «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад у Сургуце

Amaq: «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад у Сургуце
19.08.2017
Гэтую інфармацыю сёння, 19 жніўня, распаўсюдзіла агенцтва Amaq, звязанае з джыхадыстамі.

Расійскія праваахоўныя органы раней заяўлялі, што вэрсія тэракту не зяўляецца асноўнай.

У шэрагу сродкаў масавай інфармацыі ў суботу з'явіліся кадры зь месца гібелі нападніка. На іх відаць, што забіты ўвесь апрануты ў чорнае, а на жываце ў яго замацаваны прадмет, які вонкава нагадвае пояс з выбухоўкай. Паведамлялася таксама, што гэта муляж.

 

У суботу днём невядомы, якога ў паліцыі лічаць мясцовым жыхаром, напаў з нажом на мінакоў у цэнтры Сургуту, параніўшы сем чалавек. Ён быў застрэлены супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

 

Справа расследуецца па артыкуле аб замаху на забойства.

Нагадаем, у Сургуце, дзе ў суботу адбыўся напад на мінакоў, эвакуююць наведвальнікаў гандлёвых цэнтраў. Выданьне Znak.com паведамляе, што ў паліцыю паступіла паведамленьне аб закладзенай бомбе.

 

Жыхары гораду таксама распавялі журналістам, што супрацоўнікі праваахоўных органаў пачалі затрымліваць на вуліцы людзей «неславянскай зьнешнасьці».

 

У паліцыі заявілі, што асоба нападніка, застрэленага супрацоўнікамі патрульна-паставой службы, ўстаноўлена — гэта мясцовы жыхар 1994 году нараджэньня. Ці былі ў яго саўдзельнікі, не ўдакладняецца.

 

У прэсавай службе МУС Расіі паведамілі, што напад, у выніку якога сем чалавек атрымалі раненні, расьследуецца, але вэрсія тэракту не з'яўляецца асноўнай.

 


Дата стварэння навіны 19.08.2017

Возврат к списку