АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Кобрынская міліцыя затрымала Алеся Меха

Кобрынская міліцыя затрымала Алеся Меха
15.08.2017
Яго затрымалі а 10-й раніцы ў кватэры знаёмага Дзмітрыя Чарніцкага, які раней дапамагаў Меху на выбарах.

У Кобрыні супрацоўнікамі мясцовай міліцыі затрыманы грамадскі актывіст Алесь Мех.

 Чарніцкі патэлефанаваў Меху і паведаміў, што некалькі дзён таму яго падманам завезлі ў аддзел і пратрымалі цэлы дзень. Забіралі ключы ад кватэры і вярнулі бруднымі – відаць, рабілі адбітак. Мужчына папрасіў Меха прыехаць, каб праверыць наяўнасць “жучкоў” у кватэры. „Яшчэ Чарнецкі баяўся, каб не падкінулі наркотыкі,” – кажа Наталля Мех. – Учора памянялі ключ, памянялі замок у кватэры. А сёння Саша пайшлоў да яго і вось…


Дзяжурная служба Кобрынскага РАУС пацвердзіла, што Алесь Мех знаходзіцца ў іх, у крымінальным аддзеле. – Супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку. Будзе прынятае законнае рашэнне. Калі Алесь Мех ні ў чым не вінаваты, не парушыў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, то абавязкова разбяруцца, адпусцяць і папросяць прабачэння. Рашэнне яшчэ не прынятае, таму я вам пакуль не магу даць ніякай інфармацыі.


РР: А хто праводзіць праверку?

 - Супрацоўнікі крымінальной міліцыі


У кабінеце крымінальнага вышуку сказалі, што выконваючы абавязкі начальнік крымінальнай міліцыі Мікалай Сурма выйшаў.

Супрацоўнік, які пажадаў застацца невядомым, даваць інфармацыю пра Алеся Меха адмовіўся. 


Беларускае Радыё Рацыя


Дата стварэння навіны 15.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку