АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Мы пазбягаем тых, хто ставіць пад сумнеў незалежнасць нашай краіны»

«Мы пазбягаем тых, хто ставіць пад сумнеў незалежнасць нашай краіны»
15.08.2017
Каментар ад Мінскай епархіі наконт ініцыятыў актывістаў аўтапрабега "Національно-освободітельного двіженія" (расійскага праўладнага «ультрапатрыятычнага» руху).

Стала вядома, што ў Беларусь плануе завітаць аўтапрабег "Національно-освободітельного двіженія" (расійскага праўладнага «ультрапатрыятычнага» руху).

 

Свой прабег «нодаўцы» прысвячаюць Пуціну і «Наваросіі». Акрамя таго, выказваюць сум з нагоды «паражэння СССР у халоднай вайне», пужаюць «майданам» і мяшаюць у адну кучу Пуціна, праваслаўе, «інфармацыйную вайну з Захадам» і гэтак далей.

 

 Пакуль што дакладна не вядома, ці заедзе «агітпрабег» у Беларусь — арганізатары паведамілі, што ім «трэба ўрэгуляваць пытанні з Мінскай епархіяй». У расійскіх гарадах, як правіла, «нодаўцы» правадзілі сумесныя акцыі з мясцовымі святарамі.

 

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да Мінскай епархіі — што за пытанні збіраюцца рэгуляваць «нодаўцы» і як на гэта адрэагуе царква?

 

Нам адказаў святар Сяргей Лепін, протаіерэй, старшыня інфармацыйнага аддзела БПЦ.

 

«Мы не лічым сябе пераможанымі, а таксама не вітаем распаўсюджвання ў нашым грамадстве фобій і паражэнства.

 

Мы пазбягаем тых, хто ставіць пад сумнеў незалежнасць нашай краіны і не прызнае непарушнасці яе межаў.

 

Мы зусім не збіраемся браць удзел у абмеркаванні норм Канстытуцыі Расіі — мы з бясконца вялікай доляй эмпатыі сочым за ўсім, што адбываецца ў Расіі, але лічым, што расійскае святарства валодае дастатковай ступенню свабоды для таго, каб зрабіць сваю кампетэнтную выснову наконт любога расійскага закона.

 

Ніякай турбулентнасці ў сувязі з запланаванымі выбарамі расійскага прэзідэнта ў нашай краіне няма, як быццам. Зрэшты, я не палітык…

 

У любым выпадку, ніякіх зваротаў на наш адрас на гэтую тэму не было, ды і БПЦ не ўдзельнічае ў палітычных акцыях (тым больш тых, што праводзяцца незарэгістраванымі замежнымі арганізацыямі), — паведаміў Сяргей Лепін. — І я не думаю, што дарэчна арганізоўваць агітпрабегі па Беларусі з мэтай інфармавання яе насельніцтва аб выніках дзейнасці расійскага прэзідэнта і надзялення яго нейкімі «надзвычайнымі» паўнамоцтвамі ў нас — на мой погляд, гэта больш нагадвае нейкі палітычны тролінг. Арганізатары, пэўна, зробяць яшчэ вялікія здзіўленыя вочы, калі ім адмовяць…

 

Мы вельмі даражым любоўю і сяброўствам братняга расійскага народа і асуджаем правакацыі, што маюць за мэту ўбіць клін паміж нашымі дзяржавамі — з якой бы часткі свету такія заходы не рабіліся.

 Усім жадаю міру ў Хрысце».


Дата стварэння навіны 15.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку