АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Чаму для Лукашэнкі «расійская мова сёння — гэта дабро для нас»?

Чаму для Лукашэнкі «расійская мова сёння — гэта дабро для нас»?
14.08.2017
Гэтыя выказванні кіраўніка выклікалі вялікі рэзананс і абурэнне ў Беларусі. Дыскутуюць Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.


У інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы». Паводле Лукашэнкі, «расійская мова сёння — гэта дабро для нас».


Паводле Лукашэнкі, яго душа — у расійскай мове, таксама як і ў абсалютнай большасці беларусаў.

 

«Тыя, хто крытыкуюць сёньня расійскую мову, яны, можа, і не праціўнікі яе, а папросту такім чынам хочуць падняць беларускую мову да ўзроўню расійскай мовы», — лічыць Лукашэнка.

 

Аргумэнты Віталя Цыганкова

 

1. Выглядае, што Лукашэнка асабіста мае вельмі нэгатыўнае стаўленьне да носьбітаў беларускай мовы. Гэта склалася гістарычна ад сярэдзіны 90-х, калі большасьць ягоных палітычных праціўнікаў былі беларускамоўнымі.

 

2. Палітык павінен зыходзіць ня толькі з таго, што ёсць цяпер, але і паказваць свайму народу шлях наперад, весьці яго наверх, а ня ўніз.

 

3. Лукашэнка ня толькі ідзе ўслед за большасцю выбаршчыкаў, ён ад 1995 году пачаў зніжаць ужыванне беларускай мовы ў дзяржаве, выгнаў яе з тэлебачання, з мясцовай прэсы, з заканадаўства. Фактычна Лукашэнка канструяваў расійскамоўную нацыю.

 

4. Нельга казаць, што большасьць людзей не ўспрынялі б паступовую беларусізацыю. Дасьледаваньні паказваюць, што большасьць беларусаў альбо падтрымліваюць павелічэнне ролі беларускай мовы ў жыцьці, альбо ставяцца да яго нэўтральна. Іншая справа, што далёка ня ўсе гатовыя рабіць свае ўласныя крокі ў гэтым кірунку.

 

5. Лукашэнка кажа станоўчыя рэчы пра расейскую мову і крыўдныя пра беларускую — дзеля таго, каб спадабацца Расеі, лішні раз «прагнуцца» перад ёй.

 

6. Калі б сёння Лукашэнка пачаў праводзіць больш сур’ёзную беларусізацыю, то ніякіх пагрозаў ягонай уладзе гэта не прынесла б.

 

Аргумэнты Валера Карбалевіча

 

1. Лукашэнка дзейнічае як звычайны цынічны палітык, як апэлюе да большасьці, каб займець падтрымку. А настроі большасьці часта зусім не высакародныя, а вельмі прыземленыя, ня надта высокія. Але нават у дэмакратычных краінах палітыкі апэлююць да іх і часта выйграюць. Пра гэта сьведчыць досьвед нядаўніх выбарчых кампаній у краінах Захаду.

 

2. Калі б не Лукашэнка, то гэтую нішу (апэляцыя да расейскамоўных, якія ня хочуць вучыць беларускую мову) заняў бы хтосці іншы. Так, дарэчы, было на пачатку 1990-х гадоў.

 

3. Лукашэнка будуе нацыю з таго, што ёсьць. Ён апэлюе да той міталёгіі, якая існуе ў сьвядомасці. І ў гэтым яго сіла, ён мае ў гэтым пытанні падтрымку большасьці. А апазыцыя апэлюе да каштоўнасцяў, якія падзяляе меншасць.

 

4. Так, Лукашэнка жыве сённяшнім днём, мала думае пра будучыню беларускай нацыі. Дык так робяць большасць палітыкаў у свеце, у тым ліку ў дэмакратычных краінах. Гарызонт іх бачання — да бліжэйшых выбараў.

 

5. Беларускамоўныя людзі — палітычныя апанэнты Лукашэнкі. І таму ён ставіцца да апанэнтаў і іх каштоўнасьцяў (напрыклад, мовы), як прынята ў аўтарытарным рэжыме. То бок кепска.

 

6. Нельга выключаць, што калі Лукашэнка сутыкнецца з выклікам «русского мира», то беларуская мова зойме большае месца ў жыцці Беларусі.


Дата стварэння навіны 14.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку