АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Генадзю Фядынічу выставілі абвінавачанне і ўзялі падпіску пра нявыезд

Генадзю Фядынічу выставілі абвінавачанне і ўзялі падпіску пра нявыезд
14.08.2017
Лідэру прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу выстаўлена абвінавачанне паводле часткі артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу — «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

Раней ён быў падазраваны ў справе. Таксама Следчы камітэт узяў зь яго падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведаміў Свабодзе сам Генадзь Фядыніч.

 

Прадстаўніца Следчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова паведаміла:

 

«Кіраўніку Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзю Фядынічу прад’яўлена абвінавачанне паводле ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У дачыненьні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Расьсьледаваньне справы працягваецца. У якасці абвінавачаных прыцягнутыя дзве асобы — кіраўнік і галоўны бухгальтар».

 

2 жніўня 2017 году супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральнага офісу БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгальтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Комлік зьмешчаны спачатку ў ізалятар часовага ўтрымання, а праз 3 дні — у СІЗА № 1.

 

Ігар Комлік, архіўнае фота


10 жніўня Ігару Комліку было выстаўлена абвінавачваньне паводле артыкулу 243, часткі 2 («Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»). Меру стрыманьня Комліку пакінулі ранейшую — ён застаецца ў СІЗА. 11 жніўня абвінавачваньне выстаўлена і Фядынічу. Ён застаецца на волі.

 

Фядынічу і Комліку пагражае пакаранне ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

 

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязьнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідэраў крымінальная справа палітычна матываваная, зьвязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасьцю і мірным ажыцьцяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

 

У падтрымку прафсаюзных лідэраў выступілі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць перасьлед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

 

З сумеснай заявай выступілі Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, партнэрская праграма FIDH і Ўсясветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зняць усе абвінавачванні з Ігара Комліка і спыніць крымінальны пераслед лідэраў прафсаюзных арганізацыяў.


Дата стварэння навіны 14.08.2017

Возврат к списку