АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: «Мая душа — у расійскай мове», «расійская мова — дабро для нас»

Лукашэнка: «Мая душа — у расійскай мове», «расійская мова — дабро для нас»
13.08.2017
У інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсці патрэбныя для размовы словы».


Паводле Лукашэнкі, «расійская мова сёння — гэта дабро для нас»:

«Я часта пра гэта кажу, што беларуская мова адносна маладая. Бо ў шмат якіх пытаннях, тэмах, асабліва ў тэрміналогіі (фізыка, хімія, матэматыка), у нас папросту няма адпаведных паняццяў у беларускай мове».

 

Паводле Лукашэнкі, яго душа — у расійскай мове, таксама як і ў абсалютнай большасці беларусаў.

«Тыя, хто крытыкуюць сёньня расійскую мову, яны, можа, і не праціўнікі яе, а папросту такім чынам хочуць падняць беларускую мову да ўзроўню расійскай мовы», — лічыць Лукашэнка.

па інф. радыё Свабода

Дата стварэння навіны 13.08.2017

Возврат к списку