АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Праваабаронцы заявілі пра ціск на палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў калоніі

Праваабаронцы заявілі пра ціск на палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
10.08.2017
Палітвязень Міхаіл Жамчужны з пачатку жніўня ўжо другі раз змешчаны ў ШЫЗА.

Адміністрацыя Горацкай калоніі № 9 двойчы спрабавала перавесці яго ў атрад, які сфармаваны з асуджаных з «нізкім статусам», Жамчужны адмаўляецца.

 

Правакацыі супраць Жамчужнага пачаліся яшчэ ў Ваўкавыскай калоніі і працягваюцца ў Горацкай, куды яго ў тэрміновым парадку перавялі 10 ліпеня, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

 

Правакацыі зьвязаныя з устанаўленнем у асяродзьдзі зняволеных нефармальных адносін, якія дазваляюць, пры патураньні адміністрацый папраўчых устаноў, ствараць умовы для жорсткага, зьневажальнага абыходжання з асобнымі асуджанымі.

 

3 жніўня Міхаіла Жамчужнага адміністрацыя калоніі спрабавала перавесці ў атрад, які сфармаваны з асуджаных з «нізкім статусам». Калі палітвязень адмовіўся, то яго пасадзілі на 5 сутак у ШЫЗА, склаўшы рапарт аб парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання.

 

8 жніўня, пасьля выхаду з ізалятара, яго зноў паспрабавалі адвесьці ў той жа атрад, аднак палітвязень зноў адмовіўся. 9 жніўня яго другі раз пасадзілі ў ШЫЗА — ужо на 10 сутак. Адміністрацыя калёніі расцэньвае адмовы зняволенага як непадпарадкаванне.

 

Праваабаронцы лічаць, што адміністрацыя калоніі чыніць ціск на Міхаіла Жамчужнага і арганізуе супроць яго правакацыі.

 

Міхаіл Жамчужны — былы дацэнт Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, кандыдат тэхнічных навук, вынаходнік. Першым у Беларусі зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Жамчужны перадаваў зьвесткі пра ўмовы ўтрымання зняволеных у месцах пазбаўлення волі праваабарончай арганізацыі «Платформа».

 

Жамчужны быў затрыманы ў 2014 годзе. У ліпені 2015 году Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у падбухторваньні да наўмыснага разгалошваньня зьвестак, якія складаюць службовую таямніцу, у незаконным набыцьці і збыце спэцыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама ў даванні хабару. Яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду, разгледзеўшы ў кастрычніку 2015 году касацыйную скаргу на прысуд, прызначыла яму больш строгае пакаранне — 6 з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Адбываў пакаранне спачатку ў Навасадзкай калёніі, потым у Ваўкавыскай. 10 ліпеня палітзьняволенага перавялі ў Горкі.


Дата стварэння навіны 10.08.2017

Возврат к списку