АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Былы начальнік экзаменацыйнага аддзела ДАІ Пінска пойдзе пад суд за хабар

Былы начальнік экзаменацыйнага аддзела ДАІ Пінска пойдзе пад суд за хабар
09.08.2017
У рамках следства стала вядома пра 4 факты, калі былы даішнік браў сумы у памеры да 250 даляраў ЗША.

УСК па Брэсцкай вобласці паведаміла пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні 52-гадовага былога кіраўніка Міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела (МРЭА) ДАІ горада Пінска па ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай), ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару, паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Былы начальнік абвінавачваецца ў тым, што ў перыяд з 2014-га па 2016 год атрымліваў хабар за атрыманне станоўчага выніку пры здачы кваліфікацыйных экзаменаў. Пры гэтым асобы, якія звярталіся за падобнай паслугай, неаднаразова не маглі прайсці тэарэтычнае выпрабаванне.

 

Першапачаткова выклікаў падазрэнне факт паспяховай здачы мужчынам экзаменаў у Пінску, пасля 8 няўдалых спробаў у Брэсце. У сувязі з гэтым пачалося разбіральніцтва.

У рамках следства стала вядома пра 4 факты, калі былы даішнік браў сумы у памеры да 250 даляраў ЗША. Акрамя таго, вядомыя 11 эпізодаў садзейнічання экзаменуемым пры тэставанні на камп'ютары з карысці або іншай зацікаўленасці.

 

Яшчэ двума фігурантамі дадзенай схемы выступалі былыя калегі абвінавачанага. Так, 57-гадовы жыхар Пінскага раёна і 65-гадовы жыхар Пінска, паводле следства, падбухторвалі да хабару 25 грамадзян, якія жадалі атрымаць вадзіцельскія пасведчанні пры фармальным праходжанні экзаменаў. Затым яны перадавалі частку атрыманых такім чынам грошай службовай асобе МРЭА. Ім інкрымінуюць злачынствы, прадугледжаныя арт. 431 (дача хабару) КК.

 

Як паведамляе НН, матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ў суд.

 


Дата стварэння навіны 09.08.2017

Возврат к списку