АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

5 сцэнароў, якія могуць давесці да вайны Расіі з Захадам, у тым ліку з-за Беларусі

5 сцэнароў, якія могуць давесці да вайны Расіі з Захадам, у тым ліку з-за Беларусі
08.08.2017
За апошнія два гады адносіны паміж Расеяй і Захадам дасягнулі найгоршага стану ад часоў «халоднай вайны» і апынуліся ў глыбокім крызысе. І ня выключана, што гэты крызыс можа неўзабаве пагоршыцца.

Расійскі знішчальнік Су-24 пралятае над амэрыканскім ракетным эсмінцам «Donald Cook» у Балтыйскім моры, 12 красавіка 2016


Гэтак сцвярджаюць Томас Фрыяр і Іэн Кернс — даследчыкі з Еўрапейскай сеткі лідэраў (European Leadership Network), навукова-даследчага цэнтру ў Лондане — у сваім дакладзе, які аналізуе асноўныя разыходжанні ў палітыцы Захаду і Расіі, прадстаўляе сцэнары пагаршэння згаданых адносін і дае рэкамендацыі адносна таго, як пазбегчы яшчэ горшага крызысу ў будучыні.Пра гэта піша сайт радыё Свабода.

 

Праводле Фрыяра і Кернса, існуе ня менш за пяць імаверных сцэнараў паглыблення разыходжаньняў паміж Захадам і Расіяй, якія могуць прывесці да ваеннага канфлікту з непрадбачанымі наступствамі.

 

1. Крызыс улады ў Беларусі

 

Аўтары дакладу лічаць, што ў Беларусі могуць узнікнуць сур’ёзныя праблемы захаваньня статус-кво ў межах Беларусі, выкліканыя, напрыклад, нечаканай смерцю або недзеяздольнасцю Аляксандра Лукашэнкі. Нявызначанасць у дачыненьні да пераемніка Лукашэнкі ўскладняе ацэнку таго, што адбудзецца далей, аднак Фрыяр і Кернс перакананыя, што ў выпадку крызысу пераемнасьці ўлады і ўзнікнення пытанняў у адносінах да будучага накірунку руху краіны, магчымасць непасрэднай расейскай інтэрвэнцыі ў Беларусь становіцца цалкам рэальнай.

 

2. Эскаляцыя баявых дзеянняў ва ўсходняй Украіне

 

Чаму такая эскаляцыя можа адбыцца? Па-першае таму, што нізкі прыярытэт, нададзены адміністрацыяй Дональда Трампа ўкраінскаму канфлікту, можа разглядацца Крамлём і сэпаратыстамі як магчымасьць дабіцца павелічэньня тэрыторыі. Аналягічна, Кіеў асьцерагаючыся таго, што падтрымка з боку ЗША можа паступова скарачацца, можа таксама пачаць ваенную апэрацыю, каб падкрэсьліць важнасьць украінскага пытаньня для ўсяго сьвету. Ня варта чакаць, пішуць Фрыяр і Кернс, што зьнешнія гульцы, уключаючы ЗША, NATO і ЭЗ, змогуць застацца ўбаку ад больш маштабнага канфлікту ва ўсходняй Украіне.

 

3. Аднаўленне канфрантацыі ў Грузіі

 

Адзін з аспэктаў грузінскага канфлікту, які ў 2008 годзе выліўся ў «пяцідзённую вайну» паміж Грузіяй і Расеяй, захоўвае патэнцыял да эскаляцыі да сёньняшняга дня. Аўтары дакладу ўказваюць на «паўзучы захоп» тэрыторыі Грузіі Паўднёвай Асэтыяй. Пасьля вайны 2008 году расейскія і паўднёваасэтынскія вайскоўцы і памежнікі пад покрывам ночы пераносяцьць мабільныя памежныя слупы, якія пазначаюць мяжу Паўднёвай Асэтыі, глыбей на тэрыторыю Грузіі. Нягледзячы на больш стрыманы тон новага грузінскага парлямэнту ў адносінах да Расеі, пішуць аўтары, у нейкі момант у Тбілісі можа ўзьнікнуць неабходнасьць даць больш жорсткі адказ на такое прысваеньне грузінскай тэрыторыі.

 

4. Вайсковы інцыдэнт са смяротнымі наступствамі ў Балтыйскім або Чорным моры

 

Паколькі Расея, NATO і іншыя рэгіянальныя дзяржавы нарошчваюць сваю вайсковую магутнасьць і карэктуюць расстаноўку сіл, збліжэньні войскаў і парушэньні паветранай прасторы адбываюцца ўвесь час. Відавочна агрэсіўны характар некаторых з такіх збліжэньняў, уключаючы хуткія пралёты зьнішчальнікаў над вайсковымі караблямі на невялікай вышыні, як лічаць аўтары дакладу, нясуць з сабою немінучую рызыку эскаляцыі і вайсковага канфлікту.

 

5. Авіяцыйны інцыдэнт са смяротнымі наступствамі з удзелам вайсковых і цывільных паветраных судаў

 

Павелічэньне актыўнасьці ў агульнай паветранай прасторы ў некаторых выпадках прывяло да таго, што цывільныя авіяляйнэры былі вымушаныя прымаць меры, каб ухіліцца ад расейскіх паветраных судаў, якія ляцелі, не перадаючы свае каардынаты грамадзянскім службам кіраваньня паветраным рухам. Палёты вайсковых самалётаў у грамадзянскіх паветраных калідорах з выключанымі транспондэрамі працягваюцца. У выпадку сутыкненьня расейскага вайсковага самалёту і авіялайнера пасьлядоўнасьць падзеяў, якую можа запусьціць такое здарэньне, як мяркуюць Фрыяр і Кернс, патэнцыйна здольная прывесьці да ваеннага канфлікту.


Дата стварэння навіны 08.08.2017

Возврат к списку