АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Заслаўскі «Гранітны свет» за ўласны кошт вырабіў помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава

Заслаўскі «Гранітны свет» за ўласны кошт вырабіў помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава
08.08.2017
Браты Бакіноўскія з фірмы «Гранітны свет» у Заслаўі бясплатна вырабілі помнікі на магілы бацькоў Васіля Быкава і ягонай сястры Валянціны.

Пра гэта на старонцы ў фэйсбуку напісаў каардынатар культурніцкіх праектаў Глеб Лабадзенка.

 

Паводле Лабадзенкі, днямі яны з сынам Васіля Ўладзімеравіча паедуць паглядзець на арыгіналы. А пасьля гэтага кіраўнікі «Гранітнага свету» паабяцалі ўсталяваць помнікі ў Бычках і Воўчы — зноў жа, бясплатна.

 

«Сабраныя раней грошы (у эквіваленце каля 150 даляраў) перадам фірме, каб хоць неяк кампэнсаваць выдаткі на давоз і ўсталяванне помнікаў, — адзначыў Глеб Лабадзенка. — Вось жа, сябры, рэклямую ад усёй душы гэтых неабыякавых людзей: як хто мае патрэбу паставіць помнік па сваяках, то майце на ўвазе».

 

Сёлета ў маі Глеб Лабадзенка распачаў грамадзкі збор сродкаў на помнікі бацькам Васіля Быкава — старыя з гранітнай крошкі пачалі развальвацца. Ўладзімір Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна Быкавы ўсё жыццё пражылі ў Бычках, там і пахаваныя.

 

А неўзабаве пасля гэтага патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі, адзін з уладальнікаў фірмы «Гранітны сьвет». Сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для бацькоў і сястры Васіля Быкава, паведамляе НН.




Дата стварэння навіны 08.08.2017

Возврат к списку

cashback