АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Надпіс на цішотцы «Свабоду марозіву» палохае АМАПаўцаў

Надпіс на цішотцы «Свабоду марозіву» палохае АМАПаўцаў
08.08.2017
АМАПавец па рацыі: «Слыш, а как марозіва переводится? Мороженое, говорит. Так пропускаем или нет? Я тоже думаю, что нет.»

5 жніўня на сталічным стадыёне «Трактар» быў «Хмяльноў-фэст». У Нашу ніву чытач даслаў ліст.

 

Уся праграмма фестывалю мяне не цікавіла, а вось паслухаць выступ гурту «Крамбамбуля» мне хацелася. Наколькі мне было вядома, гурт павінен быў пачаць выступ у 18:00. На стадыён я прыехаў каля 17:45. Падыходжу да «пункту надгляду», дзе АМАПаўцы даглядаюць людзей і іх рэчы. Спачатку усё была як заўсёды: «дастаньце ўсё з кішэняў і праходзьце праз рамку», але пасля таго як я прайшоў праз рамку, АМАПавец уставіўся на надпіс на маёй цішотцы і маўчыць (на цішотцы напісана «Свабоду марозіву»). Я пытаюся: «Можна праходзіць?».

 



Тая самая цішотка.


Не падымаючы галавы, ён кажа «Не».

 

Пытаецца «Што такое марозіва?»

 

Я кажу: «Мороженое».

 

Ён: «Это на каком языке?»

 

Я: «На беларускам».

 

Потым кажа, каб я вытрас усе рэчы з заплечніка, я ўсё дастаў, нічога забароненага ў мяне не было (ключы, тэлефон, грабеньчык і г.д.).

 

Зноў маўчыць.

 

Я пытаюся: «Можна праходзіць?».

 

Адказвае: «Не, ты ж не кажаш».

 

Я: «Сказаў жа, што «мороженое»».

 

Ён: «Мороженое? Иди в магазин за мороженым».

 

У гэты момант жаданее праходзіць на фэст у мяне ўжо адпала, і я быў цалкам гатовы ехаць дадому і займацца сваімі справамі.

 

Потым АМАПавец трохі адышоў, а я стаю і не ведаю ў які бок мне рухацца, мне паказваюць на мужыка, які стаіць трохі далей каля кустоў у звычайнай цішотцы, без формы.

 

Ён спытаў у мяне пра цішотку, я яму адказваю, што на радыё «Свабода» падарылі, яшчэ былі з дажынкамі і хакеістамі. Ён адказвае нармальным адэкватным голасам: «Свабоду дажынкам? Аа, прыкольна».

 

У гэты час АМАПавец, адышоўшы на 2-3 крокі, размаўляе па рацыі: «Слыш, а как марозіва переводится? Мороженое, говорит. Так пропускаем или нет? Я тоже думаю, что нет.»

 

Вяртаецца да нас, гэты мужык у гражданке (я так зразумеў, нейкі іх галоўны) кажа: «Ладна, бачу нармальны ты хлопец, піва піць любіш, не буду рабіць табе западло. Давай майку выверні шыварат-навыварат і праходзь, каб ніхто не падумаў, што ты тут акцыі будзеш рабіць».

 

Стоячы адразу каля яго, я вывернуў майку і пайшоў да сцэны.

 

Дзякуй гэтаму адэкватнаму мужыку, што ўсё ж такі дазволіў мне прайсці ўнутар, але настрой канешне, быў сапсаваны.

 

У выніку я падумаў, што калі б на цішотке было напісана па-ангельску «Freedom for ice cream» ці «kiss my a**», то яны б і ўвагі не звярнулі, а вось слова «Свабода» іх зачапіла.



Дата стварэння навіны 08.08.2017

Возврат к списку

cashback