АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Адам Мальдзіс: 10 фактаў з жыцця

Адам Мальдзіс: 10 фактаў з жыцця
07.08.2017
Споўнілася 85 год слыннаму беларусісту, літаратуразнаўцу, гісторыку, пісьменніку, журналісту, доктару філалагічных навук прафесару Адаму Мальдзісу.

 

 "Новы час" прапануе дзесяць фактаў з жыцця Адама Іосіфавіча, некаторыя з якіх, магчыма, не надта вядомыя.

Факт 1

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 года на Астравеччыне ў сялянскай сям'і.

 

Факт 2

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у сярэдзіне 50-х, калі яму было 22 гады Пачынаў як даследчык гісторыі беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі.

 

Факт 3

Адам Мальдзіс — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі.


Факт 4

 Аспірант Адам Мальдзіс у 1964 годзе адкрыў у Ягелонскай бібліятэцы рукапісны сшытак з таямнічымі знакамі — нотны зборнік з больш як двума сотнямі твораў свецкай музычнай культуры беларускіх зямель XVII стагоддзя, так званы «Полацкі сшытак». 


Факт 5

 Адам Мальдзіс меў дачыненне да назвы рок-гурту «Крама». Калі было вырашана канчаткова перайсці на беларускую мову, музыкі звярнуліся да яго з просьбай тлумачэння розных словаў, сярод якіх была і «Крама».

 

Факт 6

  Адам Мальдзіс блізка сябраваў з Уладзімірам Караткевічам. У 2011 годзе Адам Іосіфавіч прапанаваў аб’явіць агульнанацыянальную падпіску на збор твораў пісьменніка пад дэвізам «Чытаем разам Уладзіміра Караткевіча». Дзяржава падтрымала гэтую ініцыятыву!

 

Факт 7

У траўні 2015 года Адам Мальдзіс выступіў з прапановаю аб «кананізацыі Францыска Скарыны трыма Цэрквамі: праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай».

 

Факт 8

 Адам Мальдзіс — ганаровы грамадзянін Астраўца. У кастрычніку 2016 года ён пратэстваў супраць высякання векавых дубоў у Астраўцы. Тады Мальдзіс заявіў, што гатовы адмовіцца ад звання ганаровага грамадзяніна, калі вырубку не адменяць.


Факт 9

 Мальдзіс разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі ў чэрвені 2016 года заклікаў надаць Нацыянальнаму аэрапорту імя Скарыны.

 

Факт 10

Адам Мальдзіс мае дачыненне да адзінага ў Беларусі музея марозіва «Белы полюс», які працуе ў Мінску. Стваральнікі музею раіліся з ім наконт экспанатаў.


Дата стварэння навіны 07.08.2017

Возврат к списку