АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Следчыя правялі ператрус у журналіста Аляксандра Здзвіжкова

Следчыя правялі ператрус у журналіста Аляксандра Здзвіжкова
07.08.2017
Супрацоўнікі Следчага камітэту правялі ператрус у кватэры беларускага журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Забралі кампутар і карту памяці.  Пра гэтіа паведамляе прэс-служба БАЖ.


Аляксандр Здзвіжкоў

Месяц таму Аляксандр Здзвіжкоў вярнуўся з Масквы і паведаміў у міліцыю пра таямнічае знікненне сваёй маці. Па факце знікнення была распачата крымінальная справа, а самога Здзвіжкова дапытвалі ў якасці сведкі.

 

— І вось нядаўна да мяне звярнуліся следчыя з прапановай прайсці апытанне на дэтэктары хлусні. Я гэта апытанне прайшоў. А праз колькі дзён дадому прыязджае следчая група і праводзіць ператрус, забіраюць кампутар і карту памяці. Следчыя заявілі, што на кампутары можа быць інфармацыя, датычная да знікнення маёй маці, — расказаў Аляксандр Здзвіжкоў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, піша spring96.org

Сам журналіст мяркуе, што ператрус прайшоў пасля таго, як следчыя даведаліся пра прафесійную дзейнасць Здвіжкова і колішнюю гучную палітычную справу.

 

***

 

У 2008 годзе Аляксандра Здзвіжкова абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 130 ч 2. КК «Распальванне рэлігійнай варажнечы». Справа ў тым, што Здзвіжкоў на той час працаваў выпускаючым рэдактарам у газеце "Згода" і перадрукаваў карыкатуры на прарока Мухамеда з дацкай прэсы. Больш за год журналіст хаваўся ў расійскім манастыры, але вярнуўся на радзіму.

 

У выніку Аляксандр Здзвіжкоў быў асуджаны да тэрміну на 3 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней прысуд замянілі на тры месяцы зняволення, спаслаўшыся на ўзрост маці журналіста.

 

Варта адзначыць, што тыя дацкія карыкатуры былі надрукаваныя ў газетах 56 краін, у тым ліку мусульманскіх, але ніхто да Здзвіжкова ў турму за гэтага не трапляў.


Дата стварэння навіны 07.08.2017

Возврат к списку