АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Саакашвілі: Мяркую, што Пуцін, з Лукашэнкам ці без яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь

Саакашвілі: Мяркую, што Пуцін, з Лукашэнкам ці без яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь
07.08.2017
Пра гэта былы прэзідэнт Грузіі і экс-кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі заявіў на сустрэчы з журналістамі падчас свайго візіту ў Польшчу.

Аб гэтым піша Радыё Рацыя.
«Я заўсёды быў адвакатам Беларусі. Я лічыў, што незалежнасць Беларусі — найвышэйшая каштоўнасць, бо, калі не будзе Беларусі як незалежнай дзяржавы, дык пра што ўвогуле размаўляць? — сказаў Саакашвілі. — І гэтая пагроза не знікла. Вядома, я за свабоду беларускага народа, я ўпэўнены, што ў дэмакратычнай будучыні Беларусі ўвогуле няма ніякай альтэрнатывы, бо беларусы — адзін з найбольш прасунутых народаў у свеце. Але з іншага боку, трэба змагацца за незалежнасць, ахоўваць незалежнасць і ўлічваць усе фактары».

— Спадар прэзідэнт, а вы не звязваеце пагрозы незалежнасці з Лукашэнкам?

— Я думаю, што на дадзены момант Пуцін, з Лукашэнкам ці без яго, хоча прыхапіць сабе Беларусь і мы не павінны даваць яму такой магчымасці.

На думку Міхаіла Саакашвілі пасля манеўраў «Захад-2017» частка расійскіх войскаў можа застацца на тэрыторыі Беларусі. Вайсковыя падраздзяленні могуць быць выкарыстаны як для дзеянняў супраць Украіны, гэтак і для акупацыі Беларусі, зазначыў палітык.



Дата стварэння навіны 07.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку