АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Зэльве ўшанавалі Ларысу Геніюш

У Зэльве ўшанавалі Ларысу Геніюш
07.08.2017
У Зэльвенскай Свята-Троіцкай царквее адбылася паніхіда, адзначыли 107-я ўгодкі з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-змагаркі Ларысы Геніюш (1910-1983).

У нядзелю, 6 жніўня, у Зэльве творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыла 107-я ўгодкі з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-змагаркі Ларысы Геніюш. Ушанаванне пачалося ў Зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве паніхідай. Потым старшыня Гарадзенскага Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка ўручыў падзячную грамату Саюза беларускіх пісьменнікаў настаяцелю царквы ў Зэльве Георгію Субаткоўскаму за ўшанаванне памяці Ларысы Геніюш, за адкрыццё ў храме пакоя-музея ёй прысвечанага, і за папулярызацыю твораў паэткі. 



Працягвалася мерапрыемства згадкамі пра паэтку-змагарку ў царкоўным доме. Сустрэчы з ёю прыгадалі пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік, Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч. Пра творчасць Ларысы Геніюш распавядалі і чыталі ёй прысвечаныя вершы Міхась Скобла, Валерый Петрыкевіч, Алена Таболіч і многія іншыя прысутныя. Міхась Скобла нават правёў літаратурны конкурс, прысвечаны жыццю і творчасці паэткі. А пераможцы атрымалі новыя беларускія кнігі. У гэты дзень Таццяна Грыневіч праспявала некалькі песень на словы паэткі. Госці і землякі паэткі ўсклалі кветкі да помніка Ларысы Геніюш у Зэльве і на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў. 





Па інф. racyja.com


Дата стварэння навіны 07.08.2017

Возврат к списку