АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Рэдагаванне чалавечай ДНК робіцца рэальнасцю

Рэдагаванне чалавечай ДНК робіцца рэальнасцю
06.08.2017
Зроблены яшчэ адзін крок у кірунку, які адных вельмі натхняе, а іншых гэтак жа моцна палохае, — да генэтычнага мадыфікавання чалавека.

На мінулым тыдні, як піша Свабода, ў часопісе Nature быў апублікаваны артыкул з апісаннем паспяховага экспэрымэнту па рэдагаванні мутацыі ў ДНК чалавечага эмбрыёну. Дасьледчыкам удалося выправіць памылку ў гене MYBPC3 на 11-й храмасоме — гэтая мутацыя ў многіх выпадках прыводзіць да гіпэртрафічнай кардыяміяпатыі, невылечнага спадчыннага захворвання.

 

Генна-мадыфікаваны чалавек на сьвет ня зьявіцца — прынамсі на гэты раз. Дасьледчая група з Аргонского ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам выхадца з Казахстану Шухрата Міталіпава працавала з донарскімі яйкаклеткамі, атрыманымі ад 12 здаровых жанчын, і донарскай спэрмай аднаго мужчыны, ДНК якога несла мутацыю ў гене MYBPC3. Навукоўцы спрабавалі «паправіць» памылку ў генэтычным кодзе спэрматазоіда, а затым давалі аплодненай ім яйцаклетцы развіцца на працягу некалькіх дзён.

Эмбрыёны з выпраўленай мутацыяй

Мутацыю нясе палова спэраматазоідаў донара, так што ў звычайнай сытуацыі палова эмбрыёнаў ўспадкавала бы генэтычную памылку. Але ў ходзе экспэрымэнту здаровымі выявіліся 42 эмбрыёны з 58, гэта значыць 72,4 адсотка. Гэта статыстычна значная розьніца, якая ўказвае на тое, што ўпершыню ў гісторыі навукоўцы здолелі паспяхова выправіць мутацыю ў ДНК чалавечага эмбрыёна.

 

Больш падрабязна пра гэта можна прачытаць тут.


Дата стварэння навіны 06.08.2017

Возврат к списку