АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку

Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку
05.08.2017
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Мікалай Герасіменка.

Ігар Комлік — галоўны бухгальтар і старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі прафсаюзу РЭП. Яго затрымалі 2 жніўня паводле крымінальнай справы за нясплату падаткаў і змясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле закону, праз 72 гадзіны затрыманага належыць або адпусьціць, або вызначыць яму далейшую меру стрыманьня. У дачыненні да Ігара Комліка такой мерай стала зьмяшчэньне пад варту у Следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

 

Праваабарончыя арганізацыі яшчэ 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем.

 

Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідэраў крымінальная справа палітычна матываваная, зьвязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленнем права на свабоду асацыяцыяў.

Нагадаем, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі РЭП, галоўны бухгалтар РЭП. Карэнны мянчук, нарадзіўся 12 ліпеня 1959 году.

  

 У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу № 57, паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут.

  

Паводле першай вышэйшай адукацыі — інжынэр-мэханік.

 

 З 1994 да 2004 году працаваў у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудаваньня (КБДЭМ). Быў старшынём прафсаюзнай арганізацыі.

 

  

У 1997–2001 гадах вывучаў правазнаўства ў Міжнародным інстытуце прававых і сацыяльных дачыненьняў.

 

  

Ад 2010-га — старшыня Мінскай гарадзкой першаснай арганізацыі РЭП, галоўны бухгалтар РЭП.

"Беларускі партызан"



Дата стварэння навіны 05.08.2017

Возврат к списку

cashback