АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Чаргінец зноў трапіў у скандал

Чаргінец зноў трапіў у скандал
04.08.2017
Пераможца конкурсу пісьменнікаў папрасіў Чаргінца прамаўляць на ўзнагароджванні па-беларуску. Чаргінец: «Сукін сын».

Скандальная сітуацыя здарылася падчас уручэння прэміі праўладнага Саюза пісьменнікаў «Скарынавай душой узлашчанае слова».
Прэмію атрымаў малады літарар Антось Уласенка, узнагароджвалі яго старшыня Саюза пісьменнікаў генерал Мікалай Чаргінец і ягоны намеснік Анатоль Крэйдзіч.

У гэтым момант здарылася неспадзяванка: Уласенка папрасіў Чаргінца гаварыць па-беларуску, маўляў, аўтар беларускамоўны, кніга таксама.

Чаргінец у адказ абвінаваціў хлопца ў вузкім бачанні свету, аддаў дыплом.

Прынамсі, так гэтую сітуацыю апісваюць сведкі.


«Наша Ніва» пацікавілася ў Мікалая Чаргінца, ці сапраўды ён не здолеў сказаць пары словаў па-беларуску.

«Гэта хлусня, — сказаў Чаргінец. — Хлопец напісаў добрую рэч. Мы ж шукаем таленты, і першыя месцы занялі работы па-беларуску, я вам скажу. А Уласенка — правакатар! Ён мне заяўляе: «Не хачу ціснуць вам руку, бо вы гаварыце на акупацыйнай мове». Але перад ім жа выступаў і мой намеснік, з якім мы дамовіліся, што ён будзе казаць па-беларуску».
«Я не ўмею бездакорна гаварыць, так. Але я — беларус, я за беларускую мову! У мяне ж сітуацыя такая… Пасля вайны я трапіў у адзіную мужчынскую сярэднюю школу, №13. Бацька прыйшоў бязногім з вайны, маці непісьменная была. Вучыўся да 7 класа, там беларускую мову выкладалі як і нямецкую — раз чытанне, раз мова на тыдзень. Потым пайшоў у школу рабочай моладзі, там не было мовы. Пасля скончыў школу трэнераў, там не было мовы. Паступіў на журфак — там таксама не было мовы — пасля перавёўся на юрфак, ну вы зразумелі. Потым тры гады служыў у Афганістане і гэтак далей. І што я, павінен каяцца перад хлопцам гэтым? Падаць на калені? Ён гэтым хваліцца, што з вёскі, дзе мова захавалася. Ён сабе ачкі набірае, што ён «змагар». Не трэба гэтага! То некаторыя думаюць — уключальнік шчоўкнуў ў галаве і ўсе загаварылі. Не будзе так. Трэба прыцягваць увагу да курсаў беларускай мовы, праводзіць тлумачальную работу, што мы сваю мову маем ведаць лепш за рускую. Але не трэба прыніжаць тых, хто спрычыніўся да таго, каб гэты сукін сын хаця б меў магчымасць вывучаць і гаварыць на мове, і хлеб еў нармальны», — выказаўся Чаргінец.




Дата стварэння навіны 04.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку