АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Хто такі Ігар Комлік, якога затрымалі за «нясплату падаткаў» прафсаюзам РЭП?

Хто такі Ігар Комлік, якога затрымалі за «нясплату падаткаў» прафсаюзам РЭП?
03.08.2017
У КДК паведамілі, што крымінальная справа распачатая паводле фактаў нявыплаты падаткаў.

Як паведамляла Свабода, 2 жніўня адбыліся ператрусы ў офісе прафсаюзу, а таксама дома ў Генадзя Фядыніча, Ігара Комліка і Натальлі Пічужкінай. Сканфіскаваныя электронныя носьбіты, цьвёрдыя дыскі кампутараў і дакументацыя.

 

Акрамя таго, ператрус прайшоў у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску. Супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) сканфіскавалі ноўтбукі і цвёрдыя дыскі кампутараў.

 

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by. info Натальля Пічужкіна пасля допыту адпушчаныя. А вось галоўны бухгалтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік накіраваны ў мінскі Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў.

 

 

Хто такі Ігар Комлік, фігура якога не была публічнай?

 

Ён — старшыня Мінскай гарадской арганізацыі РЭП, галоўны бухгалтар РЭП. Карэнны мянчук, нарадзіўся 12 ліпеня 1959 году.

 

У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу № 57, паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут.

 

Паводле першай вышэйшай адукацыі — інжынэр-мэханік.

 

З 1994 да 2004 году працаваў у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудаваньня (КБДЭМ). Быў старшынём прафсаюзнай арганізацыі.

 

У 1997–2001 гадах вывучаў правазнаўства ў Міжнародным інстытуце прававых і сацыяльных дачыненьняў.

 

Ад 2010-га — старшыня Мінскай гарадзкой першаснай арганізацыі РЭП, галоўны бухгалтар РЭП.

 


Сын Ігара Комліка — Андрэй Комлік-Ямацін — быў затрыманы ў так званай «справе патрыётаў». Андрэй разам з жонкай Анастасіяй вырабляў адзенне ў нацыянальным беларускім стылі.

 

У Ігара Комліка двое ўнукаў.


Дата стварэння навіны 03.08.2017

Возврат к списку