Маска, мы цябе ведаем! Фядыніча затрымалі спецслужбісты, пераапранутыя ў сантэхнікаў

Як расказаў лідар прафсаюза РЭП карэспандэнту НН, яго затрымалі а 9-й раніцы: калі выйшаў з кватэры на лесвічную пляцоўку, там чакалі хлопцы, апранутыя ў спецвопратку, якую носяць работнікі камунальных службаў.
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання і допыту Генадзя Фядыніча. Яны паказалі Фядынічу пасведчанні супрацоўнікаў Дэпартамента фінрасследаванняў.
Паводле словаў Фядыніча, у яго апісалі маёмасць: кватэру на вуліцы Мельнікайце, машыну «Таёта», тэлевізар, музычны цэнтр.
Допыт у Камітэце дзяржкантролю на вуліцы Броўкі цягнуўся да 22:30. Перад тым, як выпусціць, з Фядыніча ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Падпіску аб нявыездзе не бралі.
Цяер Фядыніч знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе. Абвінавачанне выставілі па артыкуле 243 ч.2. Паводле следчых, ён не сплаціў за 2011 год падаткаў на 22 тысячы рублёў (дэнамінаванымі).
Дата стварэння навіны 03.08.2017