АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Беларусь губляе водныя рэсурсы?

Беларусь губляе водныя рэсурсы?
03.08.2017
Праблема становіцца відавочнай не толькі на паверхні, знікаюць грунтовыя воды. На сустрэчы экалагічных НДА – V Форуме – эксперты шукалі спосабы заявіць пра праблему.

Куды “хаваецца” вада: Беларусь перажывае трэці перыяд падзення грунтовых вод, сцвярджае Зялены партал..

 

Падавалася б наша краіна атрымоўваем дастатковую колькасць ападкаў для падтрымання воднага балансу. Аднак па словах Ігара Куталоўскага, ландшафтнага архітэктара, праз спецыфіку сваёй дзейнасці яму даводзіцца назіраць як шмат вады сыходзіць з глебы. Маўляў, на глыбіні некалькіх метраў зямля можа быць сухой, быццам бы вільгаць некуды “правалілася”.

 

 “Яшчэ адзін доказ – сыход вады з калодзежаў. Упершыню гэта здарылася пры правядзенні меліярацыйных работ. Затым у пачатку 1990-х напрыцягу некалькіх год былі моцныя засухі – гэта другое падзенне ўзроўню вады. Трэцяе – мы перажываем зараз. І не тое, каб вада спала, а пасля вярнулася да свайго ўзроўню. Не, яе проста не становіцца”, – кажа ён.

 

Словы Ігара падцвярджае і Наталля Парэчына з Цэнтра экалагічных рашэнняў. Не аднойчы ёй даводзілася атрымоўваць падцверджанні, як сыходзіць вада ў каладзежах глыбінёй да 10 метраў.

 

  “Калі ў нас была экспедыцыя па Віліі, мясцовыя жыхары расказвалі нам, што змянілася на рацэ на іх памяці. І 80-цігадовая бабулечка распавядала як рака, якая зараз у шырыню ля 5-6 метраў, раней разлівалася на 500 метраў, і разлівы трымаліся па два тыдні. Гэта кажа, што паўнаводнасць рэк значна падае”, – заяўляе Наталля.

 

Пры ўсім ёсць факты, як некаторыя рэкі скарачаюцца на некалькі сотняў метраў, а то і кіламетраў. Як сцвярджае Наталля Парэчына, гэта прызнак падзення грунтовых вод, якое прыводзіць да перасыхання крынічак.

 

У прыклад Уладзімір Зуеў з арганізацыі “Неруш” прыводзіць досвед, як пры маніторынгу вадаёмаў у Баранавіцкім раёне высвятлілася, што калі ў 1990-х гадах у раёне налічвалася сто вадаёмаў, то сёння атрымалася знайсці толькі 74.

 

 “Перад намі стаіць задача паведаміць грамадству пра праблему раней, чым яна стане зусім крытычнай”, – зазначае Наталля Парэчына.

 

Пры гэтым вучоныя ўжо даволі даўно заклапочаны праблемай. І як зазначыў Уладзімір Зуеў, у дастатковай колькасці навуковыя даследаванні можна знайсці нават у інтэрнэце. Аднак, на жаль, у нашай краіне няма ўзаемадзеяння паміж навуовымі даследваннямі, аховай наваколля, і органамі, якія адказваюць за прыняццё рашэнняў.

 

“У нас дастаткова тэарэтычных ведаў, каб скласці аналітычную запіску пра наступствы меліярацыі, неабходнасць аднаўлення балот, прывесці трывожныя факты, што адбываецца зараз з воднымі рэсурсамі. І перадаць яе ў адпаведныя органы, патрабуючы больш грунтоўных даследаванняў праблемы, а затым і яе вырашэння”, – разважае Ігар Куталоўскі.

 

Да супрацы, упэўнена Наталля Парэчына, абавязкова трэба падключаць экспертаў-гідролагаў, якія могуць дапамагчы падрыхтаваць абгрунтаваны дакумент, пракансультаваць і г.д.

 

Акрамя ўсяго, неабходна падключаць мясцовае насельніцтва, якое з'яўляецца жывымі сведкамі змяненняў, сабраўшы з іх жыццёвыя гісторыі, на аснове якіх можна пісаць публікацыі і матэрыялы.

 

Таксама, лічаць эксперты, “міні-кампаніі” варта прадумаць шэраг “пасіўных” крокаў, да якіх могуць падключыцца нават школьнікі.

 

У прыклад Наталля Парэчына праводзіць “флэшмоб” з масавай рассылкай паштовак супраць высечак у Белавежскай пушчы. Такім чынам занепакоенасць праблемай можна будзе апублічыць і актуалізаваць на ўсіх узроўнях.


Дата стварэння навіны 03.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку