АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: баевік з Беларусі – на білбордзе ў «ДНР»

Фотафакт: баевік з Беларусі – на білбордзе ў «ДНР»
01.08.2017
Фота былога спецназаўца з Марʼінай Горкі, баевіка Сяргея Савіча (пазыўны «Белы») зʼявілася на білбордзе на тэрыторыі так званай «ДНР».

Білборд з нумарам тэлефону мясцовага ваенкамату заклікае ўступаць у шэрагі «добраахвотнікаў» у падраздзяленні баевікоў, у якасці твару кампаніі – 25-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Савіч, пазыўны «Белы».

 

Вядома, што «Белы» паехаў ваяваць на Данбас на бок сепаратыстаў яшчэ ў чэрвені 2014 году. Ён служыў у падраздзяленні «Спарта», стаў камандзірам узводу, браў удзел у баях у Данецкім аэрапорце і пад Дэбальцава.

 

У лютым 2015 году ён даў інтэрвʼю аднаму з сепаратысцкіх СМІ, дзе распавёў, што вырашыў паехаць на Данбас пасля таго, як паглядзеў сюжэт расейскага тэлебачання пра «распятага хлопчыка».

 

Сяргей Савіч, “Белы”

Цяпер Савіч, як паведамляе Белсат, жыве ў «ДНР», ці бывае ён на радзіме – невядома. Звестак пра тое, што ён можа быць у вышуку паводле артыкулу 133 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Наёмніцтва» на сённяшні дзень няма.


Дата стварэння навіны 01.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку