АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Ніна Багінская атрымала ўзнагароду імя Віктара Івашкевіча за вулічныя акцыі

Ніна Багінская атрымала ўзнагароду імя Віктара Івашкевіча за вулічныя акцыі
01.08.2017
Сёння ў мінскай управе партыі БНФ узнагароду імя Віктара Івашкевіча за вулічныя акцыі ўручылі актывістцы Ніне Багінскай.

Гэтая ўзнагарода заснаваная ў памяць Віктара Івашкевіча – беларускага палітыка, дзяяча Адраджэння і сакратара ўправы БНФ, арганізатара дэманстрацый і шэсцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Ёй штогод уганароўваюць найбольш актыўных удзельнікаў вулічных акцый.

 

Падчас цырымоніі адзначылі, што 2017 год быў насычаны падзеямі: ад пратэстаў супраць Дэкрэту №3 да Дня Волі 25 сакавіка, калі дэманстрантаў жорстка збівала і затрымлівала міліцыя.

 



Затрыманне ў Менску, архіўнае фота

Багінская ж заўжды прысутнічала на гэтых акцыях, прыходзіла з бел-чырвона-белым-сцягам. 70-гадовая актывістка выходзіла з пікетам і да будынку КДБ. Яе назвалі «чалавекам-сцягам» і адной з «асобаў, якія натхняюць сваім прыкладам іншых».

 

За гэткую актыўнасць улады неаднаразова каралі Ніну Багінскую, агулам за 2016 год ёй прысудзілі 18 тысяч рублёў штрафу. Яна не сплочвае іх, сыходзячы са сваіх перакананняў, таму дзяржава вылічвае 20% з яе пенсіі. Акрамя таго, у актывісткі канфіскавалі лецішча, а з кватэры ў Мінску судовыя выканаўцы вынеслі бытавую тэхніку, піша сайт Белсат.

Летась прэмію імя Івашкевіча атрымаў лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч за кампанію «Праспект нацыянальнага сцягу».


Дата стварэння навіны 01.08.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку