АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Князю Ізяславу паставілі помнік у Заслаўі

Князю Ізяславу паставілі помнік у Заслаўі
31.07.2017
Скульптура родапачынальніку дынастыі полацкіх князёў з'явілася ў горадзе па ініцыятыве прадпрыемства «Беларуснафта - Мінскаўтазапраўка».

 Амаль трохметровая постаць Ізяслава аздобіла пасля рэканструкцыі заправачную станцыю, піша mlyn.by.

 

Гістарычны князь Ізяслаў Уладзіміравіч — сын Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра. Менавіта Ізяслаў, згодна з легендай, абараніў маці, якую Уладзімір хацеў забіць за замах на яго. Злітаваўшыся, ён адаслаў Ізяслава і Рагнеду ў Полацкую зямлю. Ізяслаў княжыў у Полацку ў 988—1001 г.

Прыемна, што ў нашым горадзе з'яўляюцца новыя славутасці, прыгожыя, мадэрнізаваныя аб'екты, і адначасова захоўваецца цікавасць да нашай гісторыі, - каментуе старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Карташёва. - Скульптура прыўнесла гістарычныя матывы ў гарадскі ландшафт. А запраўка пасля рэканструкцыі набыла сучасны выгляд і істотна пашырыла пералік паслуг. Дзякуючы гэтаму з'явіліся яшчэ і новыя працоўныя месцы: штат супрацоўнікаў павялічыўся ў два разы.

Нагадаем, Ізяслаў першым з усходнеславянскіх кіраўнікоў ўвёў у Полацкім княстве пісьменнасць і вучэнне грамаце. Яго радавым знакам лічыцца трызубец з маленькім крыжыкам на сярэднім зубцы.


Дата стварэння навіны 31.07.2017

Возврат к списку