АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Статкевіч: «Мяне бурлівае жыццё мышэй не цікавіць»

Статкевіч: «Мяне бурлівае жыццё мышэй не цікавіць»
27.07.2017
Мікалай Статкевіч пракамэнтаваў ініцыятыву Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу аб правядзенні ў Мінску 8 верасня акцыі папярэджання.


— У верасні пройдуць сумесныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017». Сцэнар гэтых вучэньняў звычайна агрэсіўны, ён прадугледжвае прарыў у бок Сувалкаўскага калідора. Безумоўна, такі фармат напружвае суседзяў Беларусі. Цяпер на фоне абвастрэння адносінаў Расеі з НАТО і вядзення баявых дзеянняў на ўсходзе Ўкраіны, ва ўдзеле ў якіх абвінавачваюць Расею, гэтыя засцярогі яшчэ большыя.

 

Гучаць галасы пра тое, што тыя тысячы расійскіх вайскоўцаў, якія ўвойдуць у Беларусь падчас вучэнняў, могуць застацца тут у выглядзе пастаяннай вайсковай базы. Акрамя таго, ёсьць засцярогі і пэўная інфармацыя, што рыхтуюцца базы захоўвання для расейскай вайсковай тэхнікі. І гэта таксама будзе сведчыць пра падрыхтоўку да магчымай агрэсіі супраць суседзяў Беларусі, нават калі на гэты раз расійскія войскі выйдуць. Гэта стварае вялікую небяспеку для незалежнасці Беларусі, уцягвання яе ў вайсковы канфлікт.

 

Беларускі рэжым знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і вайсковай залежнасці ад Расіі. І пры жаданні расійскае кіраўніцтва здольнае прымусіць яго да любога, у тым ліку да новых вайсковых базаў, да базаў захоўвання і гэтак далей.

 

Таму мы лічым, што трэба рэагаваць і папярэдзіць гэтую небяспеку. Мы вырашлі правесці 8 верасьня акцыю папярэджання. Гэта папярэджаньне агрэсару і гэта спроба папярэдзіць нэгатыўны сцэнар разьвіцця падзей, пагрозы беларускай незалежнасці.

 

Мікалай Статкевіч адзначыў, што 8 верасня спаўняецца 25 гадоў, як тысячы беларускіх вайскоўцаў, дзейных і ў запасе, прынялі на плошчы Незалежнасці сымвалічную прысягу на вернасць Беларусі. Яны паабяцалі бараніць краіну ў выпадку пагрозы.

 

— Мы лічым у Радзе БНК, што цяпер ёсьць нагода зрабіць падобную акцыю. Мы прапануем Клятву свабоды. Каб людзі, якія выйдуць на гэтую акцыю, пакляліся вызваліць Беларусь з-пад унутранай акупацыі і не дапусьціць вонкавай агрэсіі, вонкавай акупацыі. Мы лічым, калі акцыя будзе масавай, то яна здолее папярэдзіць нэгатыўныя сцэнары. Мы заклікаем усіх патрыётаў Беларусі далучыцца да гэтай акцыі ў 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы Мінску 8 верасьня.

 

— Ці гатовы тэкст Клятвы свабоды?

 

— Мы будзем яго зацвярджаць, над ім будзе больш працаваць Уладзімер Някляеў. Мы ўсе будзем працаваць над ім. Я думаю, мы яго надрукуем бліжэй да гэтай акцыі папярэджаньня.

 

— Ці разлічваеце вы на падтрымку іншых партый ці рухаў?

 

— Калі мы пачыналі 17 лютага кампанію сацыяльнага і палітычнага пратэсту ў Мінску, мы не разьлічвалі на падтрымку нейкіх канкрэтных арганізацый, якія не ўвайшлі ў БНК. Але мы разьлічвалі на падтрымку простых людзей, дэмакратычных актывістаў з усіх арганізацый. Мы гэтую падтрымку ў той ці іншай ступені атрымалі. І цяпер мы будзем разлічваць на падтрымку патрыётаў. А ва ўсіх прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацый ёсць магчымасьць даказаць, што яны патрыёты. А інакш няхай яны шукаюць аргумэнты, чаму яны ня хочуць супрацьстаяць рэальнай пагрозе.

 

— Андрэй Дзмітрыеў прапанаваў Міністэрству абароны Беларусі стварыць грамадзкую камісію для назірання за беларуска-расійскімі вучэннямі. Як вы ставіцеся да гэтай ініцыятывы?

 

— Мяне не цікавяць ініцыятывы людзей, якія паразытуюць на нашым змаганьні. Якіх іншы раз улада прыцягвае, каб паказаць насуперак тым дэмакратычным сілам, якія змагаюцца, што яны нейкія іншыя, нібыта канструктыўныя і гэтак далей. Калі б мы не змагаліся, то гэтыя блазны былі б не патрэбныя і ўладзе. А цяпер яны запатрабаваныя і таму яны бегаюць са шматлікімі ініцыятывамі. Мне гэта не цікава. Я вось сяджу ў доме, там пад падлогай, мабыць, у норах, жывуць мышы, у іх там нейкае цікавае ўнутранае жыцьцё. Але мяне бурлівае жыцьцё мышэй не цікавіць.


Автор:  "Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 27.07.2017

Возврат к списку

cashback