АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Бабруйскім гарвыканкаме не камэнтуюць «немэтазгоднасьці» ўшанаваньня памяці Алеся Адамовіча

У Бабруйскім гарвыканкаме не камэнтуюць «немэтазгоднасьці» ўшанаваньня памяці Алеся Адамовіча
27.07.2017
У адказе журналісту таксама гаворыцца, што камісія вырашыла ўлічыць яго меркаваньне «ў далейшым пры фармаваньні горадабудаўнічага рэглямэнту горада Бабруйска».

Такое рашэнне прыняла тапанімічная камісія пры выканкаме, якая разглядала прапанову мясцовага журналіста Андрэя Шобіна пасадзіць у горадзе алею імя Алеся Адамовіча, якога многае звязвала з Бабруйшчынай, піша радыё Свабода.

 Начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Бабруйскага гарвыканкаму Мікалай Балюк адмовіўся камэнтаваць сытуацыю праз тэлефон і сказаў карэспандэнту Свабоды:

 

«Мой адказ можаце абскардзіць у майго начальніка, які забараніў мне даваць інфармацыю праз тэлефон. Начальнік мой — намеснік старшыні гарвыканкаму Аляксандар Маркачоў».

 

Аляксандар Маркачоў у сваю чаргу спаслаўся на тое, што «наўпрост не займаўся гэтым пытаннем» і таму таксама ня можа даваць камэнтароў.

 


Бабруйскі гарвыканкам

У сярэдзіне траўня журналіст Андрэй Шобін зьвярнуўся з заявай у Бабруйскі гарвыканкам. Ён прапанаваў пасадзіць у Бабруйску алею імя Алеся Адамовіча.

 

У чэрвені Андрэю Шобіну адказаў намесьнік старшыні гарвыканкама Аляксандар Маркачоў. У лісьце паведамлялася, што гэтая ініцыятыва Бабруйскім гарвыканкамам успрынятая станоўча, аддзелам і службам даручана «распрацаваць гэтае пытаньне», каб потым прыняць канчатковае рашэньне на тапанімічнай камісіі.

 

«Больш за 20 гадоў грамадзкай сфэрай, ідэалёгіяй у Бабруйску кіруюць палітрукі ды ідэолягі яшчэ „савецкага прызыву“. Іхныя паняцьці і ўяўленні аб працы з грамадзянскімі ініцыятывамі, грамадзянскай супольнасьцю шмат у чым адпавядаюць таму часу. Таму ў горадзе не падтрымліваюцца незалежныя ініцыятывы», — напісаў галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка.


Дата стварэння навіны 27.07.2017

Возврат к списку