АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларусы з’язджаюць на заробкі за мяжу

Беларусы  з’язджаюць на заробкі за мяжу
27.07.2017
Колькасць беларусаў, якія з’ехалі на заробкі за мяжу, вырасла ў першым паўгоддзі 2017 года на 23,77%.

 Амаль 60% з іх з’ехалі ў Расію, сведчаць дадзеныя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. 


Як паведамілі ў МУС, за студзень-чэрвень з Беларусі за мяжу на заробкі з’ехалі 5018 чалавек супраць 3825 ў 2016 годзе. Амаль 59,61% або 2991 чалавек, адправіліся на заробкі ў Расію, 1119 чалавек з’ехалі ў Польшчу, 432 – у ЗША, удакладнілі ў міністэрстве.


 У той жа час, адзначылі там, колькасць працоўных мігрантаў, якія прыехалі ў Беларусь, скарацілася за першае паўгоддзе на 22,19%. 

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за студзень-чэрвень у Беларусь для працы заехалі 8627 працоўных мігрантаў супраць 11087 за аналагічны леташні перыяд. Больш за ўсё працоўных мігрантаў прыбыла ў Беларусь з Кітая – 3086. У тройцы лідараў таксама Украіна (2339) і Расія (1222). З Арменіі на працу ў Беларусь прыехалі 196 чалавек, з Казахстана 153, з Кыргызстана 28, паведамілі ў МУС. 

У першым паўгоддзі 2017 года беларусы выязджалі на заробкі ў 22 краіны, у той жа час у Беларусь прыязджалі працоўныя мігранты з 70 краін свету, дадалі ў міліцэйскім ведамстве.

 

па інф. racyja.com


Дата стварэння навіны 27.07.2017

Возврат к списку