АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сёння, 27 ліпеня, ушануюць памяць дзеячаў адраджэння дзяржаўнасці

Сёння, 27 ліпеня, ушануюць памяць дзеячаў адраджэння дзяржаўнасці
27.07.2017
Рух салідарнасці «Разам» заклікаў 27 ліпеня адзначыць Дзень незалежнасці Беларусі і ўшанаваць памяць актыўных дзеячаў адраджэння дзяржаўнасці.

Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык паведаміў пра збор удзельнікаў акцыі з 11:45 да 12-й гадзіны на Ўсходніх могілках каля магілы Васіля Быкава.

 

Таксама актывісты наведаюць Кальварыйскія могілкі ў Мінску дзеля ўшанавання памяці вядомых асобаў, піша Свабода.

 

У акцыі плянуюць узяць удзел старшыня ТБМ Алег Трусаў, старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паэт Анатоль Вярцінскі.

 

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.


Дата стварэння навіны 27.07.2017

Возврат к списку