АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі асуджана 21 326 чалавек, апраўдана... 36

У Беларусі асуджана 21 326 чалавек, апраўдана... 36
26.07.2017
Статыстыка па дзейнасці беларускіх судоў сабраная на сайце Вярхоўнага суда.

За першае паўгоддзе 2017 года ў Беларусі па крымінальных справах асуджана 21 326 чалавек. З іх больш за ўсё — за злачынствы супраць уласнасці: 8217 чалавек. За злачынствы супраць жыцця і здароўя ў першым паўгоддзі 2017 года асуджана 1332 чалавекі, за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, — 1568 чалавек. "Эканамічных" злачынцаў — 293 чалавекі, паведамляе Еўрарадыё.

 

Пры гэтым за паўгода беларускія суды апраўдалі усяго 36 чалавек. Апраўдана 0,17% з усіх, чые крымінальныя справы былі даведзеныя да суда!

 


Годам раней судамі было апраўдана на 8 чалавек больш, а за ўвесь 2016 год з горда паднятай галавой выйшлі з судоў 83 чалавекі, якія абвінавачваліся ў крымінальных злачынствах.

Як паведамляе радыё Свабода, беларускія суды запраграмаваныя караць», — лічыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

 

 За першае паўгоддзе 2017 года ў беларускіх судах асуджана 21 326 чалавек, апраўдана 36 чалавек. Такія лічбы апублікаваныя на сайце Вярхоўнага Суду Беларусі.

 

 Самы распаўсюджаны від пакарання — пазбаўленне волі. У калоніі за першае паўгоддзе гэтага года для адбыцця пакарання адправілі 6 335 чалавек.

 

 Абмежаванне волі прызначанае 3 915 асуджаным, з іх так званую «хімію» атрымалі 1293 чалавекі, «хатнюю хімію» — 2 622.

 

 Папраўчыя работы прысудзілі 902 парушальнікам, арышт — 3480, штраф — 2443, грамадскія работы — 2412, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю — 125.

 

 Калі зыходзіць з агульнай колькасці, доля апраўдальных прысудаў склала 0,1688%.

 



Дата стварэння навіны 26.07.2017

Возврат к списку