АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Лось справакаваў лабавое сутыкненне, ёсць ахвяры

Лось справакаваў лабавое сутыкненне, ёсць ахвяры
26.07.2017
Трагедыя здарылася ўчора каля 19-й на дарозе Акцябрскі—Парычы—Рэчыца. Лось кінуўся пад колы «Рэно» і справакаваў аварыю са смяротным вынікам. Пра гэта дзеляцца інфармацыяй відавочцы ў сацсетках.


«Аўтамабіль «Рэно Меган Сцэнік» рухаўся па аўтадарозе Акцябрскі-Парычы-Рэчыца ў напрамку з Рэчыцы ў вёску Камсамольск. Недалёка ад павароту на вёску Васількова з правага па ходзе руху боку на дарогу раптам выскачыла ласіха.



 Ад сутыкнення і аўтамабіль, і жывёла вылецелі на сустрэчную паласу руху, па якой у гэты час у кірунку Рэчыцы рухаўся аўтамабіль «Опель Астра». У выніку сутыкнення двух аўтамабіляў, пасажыр «Рэно Меган Сцэнік» памёр на месцы. Кіроўцы аўтамабіляў «Рэно» і «Опель», а таксама пасажыры, якія ехалі ў апошнім дастаўлены ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці», — цытуе інспектара ДАІ суполка Укантакце «Рэчыца Аўтадапамога».



па інф. НН


Дата стварэння навіны 26.07.2017

Возврат к списку