АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Звязаны з Трампам амэрыканскі блогер Джэк Пасобец ажаніўся ў Беларусі

Звязаны з Трампам амэрыканскі блогер Джэк Пасобец ажаніўся ў Беларусі
25.07.2017
Грамадзкі актывіст і папулярны блогер Джэк Пасобец, якога абвінавачваюць у датычнасьці да Macron Leaks, справіў вясельле ў Беларусі з ураджэнкай Івацэвічаў Тацянай Горбач.

Джэк Пасобец і Таня Горбач пабраліся шлюбам у Беларусі, 23 ліпеня 2017 года.


Як стала вядома радыё Свабода, у сваім твітэры Пасобец публікуе вясельныя фотаздымкі ў беларускім традыцыйным адзенні.

«Не магу паверыць, пасля ўсіх гэтых гадоў нарэшце настаў вялікі дзень. Увесь на нэрвах, але таксама я найшчасьлівейшы чалавек у цэлым свеце», — напісаў Пасобец у сваім твітэры 23 ліпеня.

 

Пасобец ажаніўся з Таняй Горбач — дзяўчынай з Івацэвічаў, якая жыве ў ЗША. Напярэдадні Таня выкладала фота з заручальным пярсьцёнкам. А ўчора яна апублікавала ў сваім твітэры фота зь вянчаньня ў праваслаўнай царкве. Яна і Джэк апранутыя ў беларускія нацыянальныя строі. Учора Джэк апублікаваў твіт па-беларуску: «Мець добры дзень усім!» (літаральны пераклад з ангельскай Have a good day, everybody!).

Пасобец адзначае, што Беларусь «вельмі хрысьціянская» краіна, выкладвае фота беларускіх грошай «з крыжамі і бібліямі». І дадае: «Цудоўна, калі твая валюта не кантралюецца Ўсясветным банкам».

 

Напярэдадні разам з Таняй Джэк быў у Польшчы і Ўкраіне. Цяпер яны наведалі Берасьцейскую фартэцыю.

 

У траўні Джэк і Таня абвясьцілі пра свой новы праект #SlavSpring — «славянская вясна». Яны абяцалі, што летам і ўвосень паедуць у падарожжа ва Ўсходнюю Эўропу, «каб выкрыць, як Сорас спрабуе паставіць пад кантроль Польшчу ды іншыя славянскія нацыі».

 

 

33-гадовы Джэк Пасобецпапулярны амэрыканскі блогер і палітычны актывіст. У 2016 годзе ён далучыўся да буйнога грамадзкага руху ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Дональда Трампа. Быў там праектным дырэктарам. Пасьля пасьпяховай прэзыдэнцкай кампаніі Джэк пачаў працаваць на правае канадзкае выданьне The Rebel — узначальваў бюро ў Вашынгтоне.

 

У амэрыканскіх СМІ яго называюць тролем і кажуць пра датычнасьць Пасобца да Macron Leaks, а таксама звязваюць са скандаламі Pizzagate.


Дата стварэння навіны 25.07.2017

Возврат к списку