АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Беларусы ўжо не баяцца Астравецкай АЭС

Беларусы ўжо не баяцца Астравецкай АЭС
25.07.2017
Так падкрэсліў Лукашэнка. Спецыялісты ацэнваюць кошт будучага могільніка прыкладна ў Eur 1 млрд.

Першы рэактар Астравецкай АЭС запусцяць налета, уся ж АЭС запрацуе ў 2020 – паабяцаў Лукашэнку кіраўнік карпарацыі «Росатам» Андрэй Ліхачоў. Гэта нягледзячы на тое, што, паводле першапачатковага праекту, першы рэактар меліся ўвесці ў эксплуатацыю сёлета, піша сайт Белсат.

 

Беларускі кіраўнік абяцанне ўхваліў

 

«Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, фобіі былі вельмі моцныя, але нам удалося пераканаць насельніцтва, што за гэтым будучыня. Гэта па-першае. Па-другое, гэта самыя высокія тэхналогіі. У шэраг з касмічнымі, IT-тэхналогіямі, лічбавай эканомікай – за імі таксама будучыня», – упэўнены Лукашэнка.

 

Прадстаўнік Росатама пагадзіўся – баяцца няма чаго, бо рэактарная ўстаноўка V-491, якая будзе працаваць на астравецкай АЭС – ледзь не самая бяспечная ў свеце.

 

Можа быць з рэактару зробяць фантан!

 

Моцныя, калі не фобіі, то прынамсі перасцярогі датычна беларускай АЭС і ў Андрэя Ажароўскага. Да прыкладу ўнікальная рэактарная ўстаноўка – не азначае надзейная, – кажа расейскі фізік-ядравік.

 

«Нідзе ў свеце рэактарнай устаноўкі V-491 у працы не існуе – можа яе хутка дабудуюць на ленінградскай АЭС, а можа і не – там таксама былі здарэнні – там скінулі і разбілі шматтоннае абсталяванне – блок ахоўных труб – рэактарную прыладу. А ў вас разбілі першы корпус рэактара, ну не разбілі, але паставіць яго немагчыма – ён цяпер збоку ляжыць, можа з яго фантан які зробяць», – даводзіць фізік-ядравік.

 

Прычынаў давяраць адказным за будаўніцтва няма

 

Літаральна на мінулым тыдні медыі даведаліся пра два смяротныя выпадкі на будаўніцтве. Афіцыйна інфармацыю дагэтуль зняпраўджваюць, але мясцовыя жыхары пацвердзілі «Белсату»: трагедыі мелі месца.

 

Да таго ж толькі ў гэтым годзе, калі паводле першапачатковага плану АЭС ужо павінна была дзейнічаць, Мінэнерга задумалася пра пахаванне радыеактыўных адкідаў. Спецыялісты ацэньваюць кошт будучага могільніка прыкладна ў Eur 1 млрд.

 




Дата стварэння навіны 25.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку