АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Упершыню за 101 год знойдзенае гняздо стэпавага мышалова

Упершыню за 101 год знойдзенае гняздо стэпавага мышалова
24.07.2017
Фатограф-анімаліст Уладзімір Бондар знайшоў у Магілёўскім раёне гнездаванне стэпавага мышалова (Circus macrourus).

Гэта надзвычай рэдкая для Беларусі птушка апошні раз гнездавала ў нашай краіне ў 1916 годзе.

 Бондар тры дні пільнаваў птушку на прыбраным полі азімага рапсу. 15 ліпеня ён сфатаграфаваў злётка мышалова. Спецыялісты з www.florafauna.by пацвердзілі, што гэта менавіта стэпавы мышалоў.

  Птушка была на тым жа полі 18 ліпеня, калі ў фатографа атрымалася зрабіць больш здымкаў. Аднак не было ўпэўненасці, што мышалоў менавіта беларускі, а не прыляцеў да нас, напрыклад, з Расіі.

 Пазней арнітолагі заўважылі побач з птушанём дарослую самку. Гэта вырашыла спрэчкі аб паходжанні маладой птушкі на карысць Магілёўшчыны.


 Рэгістрацыя гнездавання стэпавага мышалова стане навуковым фактам, калі будзе зацверджаная Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй (БАФК), паведамляе birdwatch.by.

 

 Мышаловы занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта адзіная драпежная птушка, якая гняздуе на зямлі. Для таго, каб схаавць гняздо, птушкам патрэбная параўнальна высокая расліннасць. І калі яны выбіраюць для гнездавання палі, што неўзабаве будуць скошаныя, яны трапляюць у пастку.

 Шматгадовыя травы і люцэрну скашваюць звычайна да канца мая, і ўсе кладкі мышаловаў у такіх месцах гінуць. А азімыя зерневыя і рапс даюць шанец выляцець як мінімум некаторым птушанятам. Час ад адкладкі яйка да вылету птушанятаў з гнязда займае ў мышаловаў каля двух месяцаў.




Дата стварэння навіны 24.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку