АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Радыё Свабода» пакіне толькі навіны

«Радыё Свабода» пакіне толькі навіны
24.07.2017
Скарачаецца каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне, застануцца толькі навіны.

Адзін з рэдактараў беларускай службы амерыканскага «Радыё Свабода» Франак Вячорка паведаміў, што з мінулага тыдня радыё спыніла выхад шэрагу праграм, некаторыя з якіх выходзілі па 15—20 гадоў. Сярод іншага, гэта «Вольная студыя», «Падарожжы Свабоды», «Беларуская Атлантыда».

 

«Мы спыняем каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне. Гэта такая стратэгія на агульнае скарачэнне эфіру, застаюцца толькі навіны і адна перадача. Усё чаму? Бо мы пераходзім на іншыя, лічбавыя платформы», — сказаў Вячорка «Нашай Ніве».

Таксама ён дадаў, што фінансаванне вяшчання скарочанае амерыканцамі.

 

Цяпер «Радыё Свабода» плануе больш увагі надаваць відэа і сацыяльным сеткам.


па інф. Наша ніва 


Дата стварэння навіны 24.07.2017

Возврат к списку