АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Міжнародны мастацкі пленэр, прысвечаны Скарыну, стартуе ў Друі

Міжнародны мастацкі пленэр, прысвечаны Скарыну, стартуе ў Друі
23.07.2017
У кляштары пры Парафіі Сьвятой Троіцы ў мястэчку Друя Браслаўскага раёна пройдзе міжнародны мастацкі пленэр. У ім прымуць удзел 40 прафэсійных мастакоў зь Беларусі і замежжа.

З нагоды 500-годдзя першай друкаванай кнігі Францішка Скарыны сёлетні пленэр прысвяцілі беларускаму першадрукару.

 

Сёння ў Друі адкрываецца трэці міжнародны пленэр, перадае catholic.by. 40 мастакоў цягам тыдня будуць жыць у кляштары на беразе Заходняй Дзьвіны. У наступную нядзелю пройдзе вэрнісаж, дзе мастакі прадставяць свае працы.

 

Ініцыятар пленэру — пробашч касцёлу Святой Троіцы Сяргей Сурыновіч. Як летась пісала Свабода, сам ксёндз лічыць пленэр самым галоўным мастацкім мерапрыемствам Браслаўшчыны.

 «Сам я раней займаўся жывапісам. Але цяпер мала часу, каб пісаць самому, таму мы вырашылі арганізоўваць мастацкі пленэр», — расказваў год таму Сурыновіч Свабодзе.

 

Сёлетні пленэр Сурыновіч называе «Скарынэрам», бо мерапрыемства прысьвечана 500-годдзю першай друкаванай кнігі Францішка Скарыны. З гэтай нагоды ў кляштары падрыхтавалі экспазыцыю ў гонар першадрукара.

 

 

 



Дата стварэння навіны 23.07.2017

Возврат к списку

cashback