АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На кухню да жыхаркі Баранавіч заляцела і выбухнула шаравая маланка

На кухню да жыхаркі Баранавіч заляцела і выбухнула шаравая маланка
23.07.2017
Падчас залевы і навальніцы 20 ліпеня ў Баранавічах на кухню Тамары Дрозд, якая жыве на вуліцы Спакойная, заляцеў вогненны шар, піша Intex-press.

Падчас таго, што здарылася, жанчына стаяла на кухні і смажыла бліны. Акно ў памяшканні было прыадчыненым, распавяла Тамара Дрозд.

 

«Разам са мной на кухні былі нявестка і ўнучка. Раптам у пакой праз акно ўляцеў маленькі жоўценькі шарык і зваліўся на падлогу наўпрост паміж імі. Пачуўся такі аглушальны звон, што ў мяне ўсё пахаладзела ўнутры».

 

Гук ад падзення, па словах пенсіянеркі, быў дзіўны, ні на што не падобны. А пасля падзення шарыка адразу ж знік.

 

«Я ў гэты час малітвы чытала. Можа, гэта дапамагло», - распавядае Тамара Дрозд.

Пасля знікнення шарыка нявестка Тамары Васільеўны разам з унучкай адразу ж выскачылі ў іншы пакой. А жанчына разгубілася і засталася стаяць адна на кухні, баючыся скрануцца з месца.

 

«Добра, што ніякіх слядоў ад маланкі на падлозе не засталося. Праўда, у суседнім пакоі выйшлі з ладу мадэм і тэлевізар. Але гэта адзіныя наступствы, і сёння муж павёз апаратуру ў рамонт».

 

Прыкладна пяць гадоў таму шаравая маланка ўжо залятала ў акно Тамары Дрозд. Аднак тады, успамінае жанчына, шарык заляцеў у пакой, а потым вылецеў назад.

 

«Гэтым разам шаравая маланка вырашыла нас напалохаць і разбіцца на кухні. Унук кажа, каб мы не хваляваліся, маўляў, гэта фізіка, але я да гэтага часу не ў сваёй талерцы».

 



Дата стварэння навіны 23.07.2017

Возврат к списку