АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Псіхалагічна было цяжка» - інтэрв’ю з актывісткай, якая агалілася перад Лукашэнкам

 «Псіхалагічна было цяжка» - інтэрв’ю з актывісткай, якая агалілася перад Лукашэнкам
22.07.2017
Анжэліна Дыяш — актывістка ці «сэкстрэмістка» (як самі сябе называюць удзельніцы FEMEN), якая 21 ліпеня агаліла грудзі з надпісам «Жыве Беларусь» на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве.

Дзяўчыну ноч трымалі ў паліцыі і вызвалілі толькі падвечар 22 ліпеня пад падпіску. Анжэліна распавяла «Нашай Ніве», што штурхнула яе на радыкальны ўчынак.

 

«Наша Ніва»: Дзе вы зараз, як вы?

 

Анжэліна Дыяш: Я нарэшце на волі. Учора мяне 2 гадзіны трымалі ў Адміністрацыі, пасля ў аддзяленні паліцыі вельмі доўга не пускалі адваката. Не ведалі, што са мной рабіць, задавалі нейкія пытанні… У прынцыпе, са мной паводзілі сябе нармальна, не было ніякага гвалту. Але псіхалагічна было цяжка.

 

«НН»: Вы гатовыя былі правесці ноч у паліцыі?

 

АД: Не, што я буду ночыць у паліцыі я не думала і не чакала.

 

«НН»: А што з фэйкавым пасведчаннем журналіста? Вы зрабілі яго самі ці адкуль яно?

 

 


Пасведчанне праз з якое Дыяш трапіла на сустрэчу Лукашэнкі і Парашэнкі

 

АД: Я на гэтую тэму не даю каментароў.

 

НН: А вашай мэтай быў пратэст непасрэдна перад Лукашэнкам? Чаму?

 

АД: Канечне, перад Лукашэнкам, але не толькі перад ім — гэта быў пратэст перад украінцамі, перад усімі.

 

Лукашэнка - ён здрайца народа, дыктатар. Беларускі народ — паднявольны ва ўласнай дзяржаве: мільён абмежаванняў… Дыктатараў увогуле быць не павінна ў свеце. Я супраць дыктатуры заўсёды была і буду.

 

«НН»: А вы самі былі ў Беларусі?

 

АД: Так. Гады тры-чатыры таму ў Гомелі. Была там па справах звязаных з працай.

 

«НН»: І як уражанні?

 

АД: Мяне ўразіла, што ў вас ноччу горад проста памірае.

 

 


 Анжэліна Дыяш у судзе. Фота - Валянцін Бо

 

«НН»: А чым вы ўвогуле займаецеся? Чым зарабляеце?

 

АД: Выкладаю англійскую — па адукацыі я выкладчык. Займаюся здымкамі — здымаюся, здымаю сама… Займаюся рознай творчай працай.

 

«НН»: Нярэдка кажуць, што FEMEN плацяць грошы актывісткам.

 

АД: Гэта хлусня, ніхто грошай не плаціць. Я рабіла гэта не за грошы. Мой учынак звязаны з маімі перакананнямі.

 

«НН»: Вы з 2009 года ў FEMEN — то бок фактычна з 18 гадоў?

 

АД: Упершыню я пачула пра іх яшчэ ў сваім родным горадзе, у Хмяльніцку. Я заўсёды змагалася з несправядлівасцю. І пасля проста далучылася да жанаочага руху, каб працягваць гэтую барацьбу.

 

 



Дата стварэння навіны 22.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку