АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Чым падобныя і чым адрозніваюцца Лукашэнка і Парашэнка

Чым падобныя і чым адрозніваюцца Лукашэнка і Парашэнка
20.07.2017
20 ліпеня пачаўся візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну, мяркуюцца яго перамовы з Пятром Парашэнкам.

 Папярэдняя сустрэча двух кіраўнікоў дзяржаваў адбылася ў красавіку сёлета з нагоды гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, сустрэча пачалася ў Чарнобылі, завяршылася на Гомельшчыне, піша Свабода.

Некалькі фактаў пра суседнюю краіну і яе лідэра

Пятро Парашэнка

АДУКАЦЫЯ

 Факультэт міжнародных адносінаў і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага унівэрсытэту

Кандыдат юрыдычных навук

МІЛЬЯРДЭР

 

Уладальнік вялікай бізнэс-імпэрыі, паводле рэйтынгу Forbes (чэрвень 2014), Парашэнка, маючы багацьце ў памеры $ 1,3 млрд, займаў 6-е месца сярод найбагацейшых людзей Украіны

У бізнэс-імпэрыю Парашэнкі ўваходзяць кандытарская карпарацыя ROSHEN, актывы ў сфэры камунікацыяў, у судабудаўніцтве, у аграрным сэктары, у галіне страхаваньня.

МУЖ І БАЦЬКА

 


Пятро Парашэнка з жонкай Марынай, дзецьмі Яўгеніяй, Аляксандрай і Міхаілам

Жонка:

 

Марына, урач-кардыёляг, кандадат мэдычных навук. Старшыня рады «Дабрачыннага фонду Пятра Парашэнкі».

 

Дзеці:

 

Аляксей (1985),

Яўгенія і Аляксандра (2000),

Міхаіл (2001)

ЗАЦІКАЎЛЕНЬНІ

 

Кандыдат у майстры спорту СССР па дзюдо

 

ДЭПУТАТ

 

Упершыню стаў дэпутатам у 1998 годзе па сьпісе Сацыял-дэмакратычнай партыі Украіны. Быў дэпутатам у Вярхоўных радах III, IV, V, VII скліканьняў.

 

ПАЛІТЫК І ЧЫНОЎНІК

 

2001 — адзін з сузаснавальнікаў Партыі рэгіёнаў

2005 — кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны,

2009-2010 — міністар замежных справаў

2012 — міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю

РЭВАЛЮЦЫЯНЭР

 

Адна з ключавых асобаў прэзыдэнцкай кампаніі Віктара Юшчанкі і «аранжавай рэвалюцыі»

Адзін зь лідэраў «рэвалюцыі годнасьці» — Эўрамайдану ў 2013-2014 годзе.

Што зьмянілася ва Ўкраіне пасьля Эўрамайдану

0:00:39

0:00:00/0:00:39

ПРЭЗЫДЭНТ

 

У траўні 2014 году ў першым туры абраны прэзыдэнтам Украіны.

 

ПАРАШЭНКА І БЕЛАРУСЬ

 

У Мінску ў 2009 у рангу міністра замежных справаў Украіны, сустракаўся з Лукашэнкам

У лютым 2015 у Мінску ў часе перамоваў аб ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, удзельнічалі Пятро Парашэнка, прэзыдэнты Расеі і Францыі, канцлер Нямеччыны

У красавіку 2017 быў разам з Лукашэнкам у паселішчы Ляскавічы на Гомельшчыне

 

Лукашэнка пра Ўкраіну і Парашэнку

 

Трэба будзе ад Беларусі нешта — скажы, мы табе за суткі ўсё зробім, што ты папросіш. Усё, што прэзыдэнт Украіны ні прасіў, публічна кажу, мы заўсёды ўсё рабілі. І так будзе надалей. Для нас гэта не гульня. Ня толькі таму, што таваразварот, а таму, што мы суседзі, мы побач жывем, мы родныя людзі.

 

Украіна павінна заставацца адзінай, непадзельнай і цэласнай, але Крым дэ-факта сёньня — частка Расіі.

Усё, што адбылося і адбываецца ва Ўкраіне, мне катэгарычна агідна і не падабаецца з-за многіх прычынаў.

 

З-за асобасных прычынаў я вельмі балюча ўспрымаю гэтыя працэсы. Па-рознаму іх называюць: рэвалюцыйны пераварот, рэвалюцыя, захоп улады, неканстытуцыйны захоп улады. Ненармальна, калі такім чынам зьвяргаюць законную ўладу і ўстанаўліваюць новую.

 

Баевікоў, якія ваююць супраць украінцаў, трэба зьнішчаць. Але спачатку разьбярыцеся, бо пастраляеце сваіх.

Ужо зараз ва Ўкраіне адбываецца працьверазеньне, ня будзе Ўкраіна на Захадзе, яе там ніхто і не чакае.

 

Нам незалежнасць вельмі танна дасталася: усе народы ваявалі, сёння ваюе наша братэрская Ўкраіна.

Тут зусім побач, паміж Кіевам і Чарнігавам, закапаныя і карані маіх продкаў.

 

Парашэнка пра Беларусь і Лукашэнку

 

Дзякуючы нашаму з вамі эфэктыўнаму ўзаемадзеяньню сёньня ўжо ў гісторыю дыпляматыі ўвайшлі тэрміны „менскі фармат“, „менскі мэмарандум“, „менскі пратакол“ і „менскія дамоўленасьці“.

 

Ніхто і ніколі Ўкраіну і Беларусь не пасварыць.

Я падкрэсьліваю, што атрымаў цьвёрдае запэўненіваньне і пацьвярджэньне ад прэзыдэнта Беларусі — ніхто і ніколі ня зможа ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Гэтага не дапусьціць міралюбны народ Беларусі і дасьведчаны, высокадастойны прэзыдэнт Лукашэнка

 

Зыходзячы з вопыту, раіў бы Беларусі і краінам Балтыі быць гатовымі да любых сюрпрызаў з боку Масквы.

 

Цэны ў Беларусі і ва Ўкраіне

 

 Параўнаньне Свабоды: Дзе таньнейшыя прадукты — у Мінску ці ў Кіеве?


УЗАЕМНЫ ГАНДАЛЬ

 

Таваразварот Беларусі і Ўкраіны ідзе на рэкорд: больш за 2 мільярды даляраў за паўгода

 

Да пачатку тысячагодзьдзя узаемны таваразварот паміж дзьвюма краінамі складаў каля мільярда даляраў на год. Сальда — адмоўнае для Беларусі.

 

Пасьля прыходу прэзыдэнта Юшчанкі таваразварот стаў утрая большым. Сальда — станоўчым для Беларусі.

 

Пры прэзыдэнце Януковічы адбыўся двукратны рост у параўнаньні з часамі Юшчанкі. Беларусь прадавала Ўкраіне ледзь не на траціну больш, чым Украіна — Беларусі.

 

Пры прэзыдэнце Парашэнку, узаемны гандаль зьнізіўся. У 2014-2016 таваразварот складаў у сярэднім 4 мільярды даляраў на год. Дысбалянс ва ўзаемным гандлі зьменшыўся.

 

 

 «Украіна прывязвае да сябе Беларусь эканамічна, бо інакш уплываць на Лукашэнку ня можа»


 


ПАРАЎНАНЬНЕ

 

 Сярэдні заробак ў Беларусі і ва Ўкраіне (чэрвень 2017)

 

Беларусь 795 рублеў (407 $)

Украіна 6840 грыўняў (263 $)

Камунальныя плацяжы за двухпакаёвую кватэру ў сталіцы

 

Беларусь 79 руб (41 $)

Украіна 2452 грыўні (94 $)

Спажываньне алькаголю (2015)

 

Беларусь 17.5 літар умоўнага сьпірту на душу насельніцтва

Украіна 13.9 літра умоўнага сьпірту на душу насельніцтва

Самазабойствы (2015)

 

Беларусь 19.1 на 100 тысячаў насельніцтва

Украіна 16.6 на 100 тысячаў насельніцтва

Свабода прэсы (паводле «Рэпартэраў бязь межаў», ахоп 190 краінаў)

 

Беларусь — 157 месца

Украіна — 107 месца.



Дата стварэння навіны 20.07.2017

Возврат к списку

cashback