АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Рэйтынг заробкаў краін былога СССР: Беларусь - паміж Грузіяй і Арменіяй

Рэйтынг заробкаў краін былога СССР: Беларусь - паміж Грузіяй і Арменіяй
20.07.2017
Тэлеканал «Цяперашні час» высветліў, колькі па статыстыцы зарабляюць у постсавецкіх краінах сёння і на падставе гэтага склаў рэйтынг. Цікава, што самая высокая і самая нізкая сярэднія зарплаты ў дзяржавах былога СССР адрозніваюцца больш чым у 10 разоў.

Як паказвае рэйтынг, самая высокая сярэдняя зарплата з былых краін СССР у Эстоніі - 1 313 даляраў.

На другой і трэцяй пазіцыі суседзі Беларусі: Латвія з сярэднім заробкам ў 1009 долараў і Літва з сярэднім заробкам 903 даляра.


Расія, якая лічыцца самай багатай у рэгіёне, займае ў дадзеным спісе толькі 4-е месца, забяспечваючы сваім грамадзянам сярэдні заробак 657 долараў.
Далей у рэйтынгу ідуць Казахстан з сярэднім заробкам 432 даляры і Грузія - з аналагічным паказчыкам у 413 даляраў.

Беларусь размясцілася ў сярэдзіне рэйтынгу і займае 7-ю пазіцыю з сярэдняй з / п у 402 даляра. Да сярэдняй эстонскай зарплаты беларусам трэба працаваць тры месяцы.

Зрэшты, астатнім сярэднестатыстычным грамадзянам былых савецкіх рэспубліках гэта прыйдзецца рабіць яшчэ даўжэй. Бо сярэднія заробкі ў
Арменіі - 397 даляраў, у Азербайджане - 299 даляраў, у Малдове - 288 даляраў, у Кыргызстане - 204 даляра, у Туркменістане - 198 даляраў, ва Ўзбэкістане - 177 даляраў.

Аўтсайдарам постсавецкай прасторы па сярэдніх заробках з'яўляецца Таджыкістан. Там заробкі людзей складаюць 120 даляраў.


Дата стварэння навіны 20.07.2017

Возврат к списку