АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Беларус вёз праз мяжу з Польшчай 18,5 тысячы пачкаў цыгарэт

Беларус вёз праз мяжу з Польшчай 18,5 тысячы пачкаў цыгарэт
19.07.2017
Супрацоўнікі польскай мытні знайшлі 18,5 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі, схаваных у тайніках пераробленага мікрааўтобуса. Аўтамабілем кіраваў 50-гадовы жыхар Беларусі.

Фота: www.podlaskie.kas.gov.pl

У пункце пропуску "Кузніца", вядома, бачылі ўсякае. Але гэта самая вялікая кантрабандная партыя цыгарэт з пачатку года. Яе ягульны кошт — 250 тысяч злотых ($70 тысяч), паведамляе сайт Падатковай службы ў Беластоку.

 

Цыгарэты знайшліся падчас дэталёвага агяду машыны. Выявілася, што яе адмыслова перарабілі з мэтай правозу кантрабанды Тытунёвыя вырабы былі старанна схаваныя ў бакавых сценках, у падлозе і нават у столі аўтамабіля.

 

У дачыненні да кіроўцы распачатая праверка. Цыгарэты і аўтамабіль канфіскаваныя. Беларуса будуць судзіць, яму пагражае вялікі штраф.



па інф. Еўрарадыё



Дата стварэння навіны 19.07.2017

Возврат к списку

cashback